четверг, 2 февраля 2017 г.

Пра «залатое» дзесяцігоддзе беларускай мовы і яго набыткі


20-я гады XX cтагоддзя называюць «залатым» дзесяцігоддзем беларускай мовы... Якія важныя факты з гісторыі беларускага мовазнаўства даюць падставу так гаварыць? Якія традыцыі лінгвістычнай навукі, народжаныя ў той час і да 20-ых гадоў XX cтагоддзя, захаваліся дагэтуль? Гэтыя і іншыя пытанні, дарэчы, і вашы запыты, шаноўныя, я збіраюся прадставіць Дзмітрыю Паўлаўцу - кандыдату філалагічных навук, дацэнту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Чаму менавіта яму? Мне падаецца, што вучоны, які цікавіцца гісторыяй мовы, ён крышачку і дэтэктыў, захоплены таямніцамі моўных законаў мінулых стагоддзяў і мудрагелістымі, падчас трагічнымі лёсамі людзей, якія імкнуліся гэтыя законы прывесці да пэўнай сістэмы...

6 комментариев:

  1. І Ў ЧЫМ БЫЛО НАВАТАРСТВА Ў ПАРАЎНАННІ З ЛІНГВІСТЫЧНАЙ НАВУКАЙ ПАПЯРЭДНІХ ГАДОЎ?

    ОтветитьУдалить
  2. Iмя некрашэвіча добра вядома хіба толькі студэнтам філфакаў і іх выкладчыкам. шкада...

    ОтветитьУдалить
  3. Чаму слоўнікі байкова і некрашэвіча былі выведзеныя з ужытку і доўгія гады ляжалі ў бібліятэчных спэцфондах? ці напаткаў такі драматычны лёс працы іншых лінгвістаў?

    ОтветитьУдалить
  4. Якія напрацоўкі ўзростам у стагоддзе захаваліся да сёняшніх дзён у сучасным правапісе, а якія не вытрымалі праверку рэформамі і часам?

    ОтветитьУдалить
  5. У 20-ыя г. мiнулага стагоддзя Язэп Лёсiк прыпамiнаў, што ў нашай мове iнфiнiтыў можа называць прызначэнне прадмета: машынка шыць, вада пiць, патэльня смажыць.
    А як выглядаюць гэтыя прыклады з пункту гледжання сучасных нормаў, ці няма тут якой памылкi? Ці можна сёння сказаць: мяч гуляць, крэм галiцца, акуляры чытаць?

    ОтветитьУдалить
  6. Ты збiраесься, пытаесься, рыхтуесься: у вымаўленнi тут абавязкова павiнен быць падоўжаны мяккi [с’:]. Такiя формы сёння пішуцца праз шс, не фанетычна, не так, як гучыць. Пiсаць фанетычна прапаноўваў ў сярэдзiне 1920-ых Язэп Лёсiк. Прапанова, аднак, не была прынятая. На жаль... А Вы падзяляеце маю думку?

    ОтветитьУдалить