понедельник, 23 января 2017 г.

Скарбы дыялектных гаворак у «Дыяблогу пра мову»


Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! Хутка ў Дыяблогу гутарка пра невычэрпнае багацце дыялектнай мовы.
Наша госця – Вераніка Курцова – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства имя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Выказвайце свае думкі, шаноўныя гледачы, рыхтуйце пытанні і далучайцеся да размовы!

3 комментария:

  1. На тэрыторыі Беларусі існуць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа, пляшка, лаўка, калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа, бутэлька, крама, студня.
    Чаму?

    ОтветитьУдалить
  2. Напэўна маё пытанне здзівіць Вас. І ўсё ж... З якой найперш мэтай дыялектолаг адпраўляецца ў экспедыцыю? Вёска вымірае, носьбітаў становіцца ўсё меньш, тыя, што не едуць у горад, страчваюць спецыфічнасць вымаўлення. З чаго ж гаворкам папаўняцца?

    ОтветитьУдалить
  3. Што захапляе вас у мясцовых гаворках? Можа гэта майстэрства месцічаў распавесці пра што-небудзь, прывітацца і развітацца з незнаёмцамі?

    ОтветитьУдалить