У беларускай мове ўсімі любімае свята мае цэлы шэраг назваў: і Каляды, і Коляды, і Калядкі, і Каляда. Ці славянскае паходжанне мае корань гэтых слоў? Ці адно значэнне хаваецца ў ім? Яшчэ адно цікавае каляднае слова, знаёмае нават самым малым, - куцця. Чаму куцця? Таму што на куце стаяла? Шмат падобных святочных пытанняў назапасілі мы якраз да старога новага года і запрасілі адказаць на іх Алену Кастрыцу – дацэнта кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, кандыдата філалагіічных навук. З ёй мы пагаворым і пра мову прыкмет і павер’яў цудоўнага каляднага часу. Рыхтуйце пытанні і вы, шаноўныя!
У праваслаўным свеце пашыраныя назвы Раство, Ражаство. У народнай традыцыі – Каляды. Якое ваша меркаванне наконт таго, якое слова ў будучым стане асноўнай назвай свята для ўсіх беларусаў незалежна ад іх веравызнання. Я - за Каляды. Тым больш што ў народных прыказках, прымаўках і фразеалагізмах часцей за ўсё сустракаецца назва Каляды, Калядкі, Каляда.
ОтветитьУдалитьСімволіка “першага” асабліва шырока была прадстаўлена ў святах, якія распачыналі той ці іншы перыяд года. Каляды распачыналі новы год. Пэўна, нашы продкі мадэліравалі сваё жыццё на бліжэйшы час, а не загадвалі жаданні пад бой курантаў?
ОтветитьУдалитьШто можна рабіць у самы чароўны час года дзеля “паляпшэння спраў” у асабістым жыцці і гаспадарцы?
ОтветитьУдалитьНельга не узгадаць і пра “шчодры вечар” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў строі істотных татэмных жывёл і хадзіла па хатах, спяваючы калядныя песні. А ў чым была і ёсць маральна-этычная каштоўнасць такой традыцыі?
ОтветитьУдалитьЦі праўда, што раней у калядны час у некаторых мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. І хто ж тады станавіўся “Міс каляды”?
ОтветитьУдалить