Мудрасць продкаў.
Здаўна прынята ў нашым народзе казаць: не выбірай дзяўчыну ў свята, а каня ў дождж. Такая парада прызначана тым, хто лёгка паддаецца першым спадманлівым уражанням. Бо вядома ж, калі нават не вельмі прыгожая дзяўчына прыбярэцца на свята ў самае лепшае адзенне, зробіць адмысловую прычоску, то з першага погляду і спадабаецца якому хлопцу. А ў будныя дні можа аказацца, што гэтая дзяўчына не такая ўжо і пекная.
Выбіраць каня ў дождж таксама няма рацыі, бо, вядома ж, нават цягавіты паслухмяны конь, вымаклы пад дажджом, здасца горшым, чым ён ёсць на самой справе. Таму ў народзе слушна раяць: не паддавайцеся на першыя выпадковыя ўражанні, а ўсебакова ацэньвайце чалавека ці нейкую з’яву, перш чым зрабіць канчатковы выбар: не выбірай дзяўчыну ў свята, а каня ў дождж.
За камаром не ганяйся з тапаром. Названы выраз ужываецца ў тых выпадках, калі мы выкарыстоўваем для вырашэння праблемы занадта моцныя сродкі. А ў выніку атрымліваецца зусім як у паэме Коласа: забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. “Не бяры мушкета, каб забіць матылька”, – могуць параіць англічане. Французы і немцы, як і нашыя ўсходнія суседзі, у сваіх прымаўках страляюць па вераб’ях. А мы – беларусы – не надта ахвочыя смаліць з гарматы, мы маем свае, не менш вобразныя прыказкі: за камаром не ганяйся з тапаром; за мухай не ганяйся з абухам. І сапраўды: забіць не заб’еш, а толькі шкоды лішняе наробіш. Такім чынам, робячы сур’ёзныя, рашучыя захады, заўсёды памятайма пра запавет продкаў: за камаром не ганяйся з тапаром.

Дзякуй, Алена, за ёмкія пяцімінуткі “Размаўляем па-беларуску”! Калі не памыляюся, у перадачы вы яшчэ не тлумачылі выраз "хоць вазамі вазі". А ў маім жыцці ён меў практычнае ўвасабленне. Тэлефаную на сваю малую Радзіму, былой суседцы, на Віцебшчыну: "Цетка Ліда, ці ёсць грыбы ў лесе, ці варта прыязджаць?" – Ой, Толічак, грыбоў – хоць вазамі вазі, прыязджай!.. Што самае цікавае?.. Па маім прыездзе расказвае: "Ой, вазьму некалькі кашоў, назбіраю, а мой тады на кані прыедзе з возам і забірае..." Вось яно як. Буду ўдзячны, калі скарыстаеце матэрыял у перадачы.
ОтветитьУдалитьДзякуй, Анатоль, за слушную даведку! Абавязкова выкарыстаем фразеалагізм ды і "замалёўку з вашага жыцця ў тэлевіктарыне "Размаўляем па-беларуску".
УдалитьПаважаная Алена, хацелася б трапіць на вашую віктарыну "Размаўляем па-беларуску". Але я сам не з Беларусі, жыву ў Польшчы. Ці ёсць магчымасць зрабіць інтэрнацыянальную гульню?
ОтветитьУдалитьІнтэрнацыянальная гульня - гэта цікава! Шаноўны Максім, запрашаем вас і вашых аднадумцаў на запісы ў Гомель. Аднак, спачатку выпрабаванне на сайце tvrgomel.by!
УдалитьДзень добры Алена!
ОтветитьУдалитьЯк вы ставіцеся да курсаў Глеба Лабадзенкі "Мова нанова" ? Як вы разглядаеце перспектывы супрацоўніцтва з гэтай ініцыятывай?
Ці патрэбныя на вашу думку падобныя курсы ў сучаснай Беларусі?