пятница, 17 февраля 2017 г.

«Дыяблог» адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы


Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Пра «ўчора, сёння і заўтра» беларускага слова пагаворым 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. А ў студыю запросім члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Аляксандра Лукашанца. Прапануйце вашы пытанні, шаноўныя!

9 комментариев:

  1. Вырашэннем якіх задач займаецца сёння інстытут мовазнаўства? Якая ад яго карысць беларусам?

    ОтветитьУдалить
  2. Як ставіцца да таго, што беларускую мову часам адносяць да ліку тых, якія паступова знікаюць з ужытку, паміраюць? Якая ваша асабістая рэакцыя на выказванні тыпу: «навошта адраджаць і падтрымліваць тое, што ледзь дыхае»?

    ОтветитьУдалить
  3. А вось мне няма дзе ўжываць матчыну мову. І яна зусім не тая. Цяперашняя жыве дзесьці, ледзь цьмее. І дзе тое асяроддзе, каб водгук да цябе звярнуўся? Як і народныя песні спяваюцца толькі ля вогнішча ў лесе, у вельмі цесным і шчырым крузе, так і мова мая, таямнічая

    ОтветитьУдалить
  4. Калі ў беларускай граматыцы будуць акрэслены дапушчальныя нормы, якія могуць быць у нашай мове, і забаронены тыя, якіх не павінна быць? Сёння існуе немалая колькасць розных варыянтаў. Мы ўжываем розныя канчаткі ў адных і тых жа словах: слоў і словаў, норм і нормаў...

    ОтветитьУдалить
  5. Падкажыце, які беларускі адпаведнік дзеяслова “общаться”? Людзі часта пра гэта пытаюцца. Часцей за ўсё выбіраюць слова “камунікаваць” або выраз “мець зносіны”. Але ці пачуеш такі выраз ад прыроджанага носьбіта беларускай мовы?

    ОтветитьУдалить
  6. Па-руску мы б сказалі “есть к тебе дело”. А як жа сказаць па-беларуску? Ёсць да цябе справа? А можа, як у А. Сержпутоўскага: «Хадзі сюды – ёсць к табе дачыненне…”?

    ОтветитьУдалить
  7. Як правільна дапасаваць прыметнікі да назваў кававых напояў: капучына, латэ, амерыкана, эспрэса?

    ОтветитьУдалить
  8. Вельмі фундаментальны і ёмісты выступ !!! Дзякуй Вялікі !!!

    ОтветитьУдалить
  9. Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

    Giaonhan247 chuyên dịch vụ mua hàng mỹ từ dịch vụ order hàng mỹ hay nhận mua nước hoa pháp từ website nổi tiếng hàng đầu nước Mỹ mua hàng ebay ship về VN uy tín, giá rẻ.

    ОтветитьУдалить