Ці задумваліся вы калі-небудзь, што азначае ваша прозвішча? А прозвішча суседа або калегі? «Дыяблог пра мову» зазірне ў таямніцу прозвішчаў беларусаў. Ці засталіся яшчэ белыя плямы ў «фамільным» пытанні? Калі і як слова «прозвішча» з“явілася і замацавалася ў беларусаў як афіцыйная назва родавага і сямейнага наймення? Дзякуючы чаму стварыўся такі разнастайны набор беларускіх прозвішчаў? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні мы запрасілі паважанага чалавека, доктара філалагічных навук, прафесара Васіля Шура.
Шаноўныя, цікаўцеся, пакідайце свае пытанні ў блогу!
А адкуль маё прозвішча ўзялося? На мой погляд ад слова вернік. Ды і шмат каго ведаю Вернікоўскіх.
ОтветитьУдалитьЦі дапускаеце вы варыянтнасць тлумачэння пэўнага прозвішча?
ОтветитьУдалитьА можно еще "фамильный вопрос"? Когда-то я думала, что корни фамилии Ковалёв - украинские. Я представляла себе село, есть в нем кузнец "коваль", приходит переписчик и записывает его жену Ковалихой, а детей Ковалёнками. А как в белорусском селе по-белорусски называют членов семьи коваля? И насколько типичны для Белоруссии фамилии на -ов - ёв?
ОтветитьУдалитьНекаторы час жыла ў Кітаі. Заўважыла, што працэнтаў 50 кітайцаў носяць пяць асноўных прозвішчаў: Ван, Ли, Чжан, Чжоу, Чэнь. А якія прозвішчы самыя распаўсюджаныя ў нас у Беларусі?
ОтветитьУдалитьЧым патлумачыць жаданне некаторых людзей сказіць свае тыповыя беларускія прозвішчы і называцца ЛАПАТО замест ЛАПАТА?
ОтветитьУдалитьУ Смаргоні школьніца склала тлумачальны слоўнік мясцовых прозвішчаў. Разам з настаўніцай даследавала паходжанне больш чым 300 імёнаў і прозвішчаў вучняў школы. Аднак, некаторыя так і засталіся неразгаданымі: Ралевіч, Працута, Манчак. Дапаможаце?
ОтветитьУдалитьЁсць тыповыя беларускія прозвічшы – Міцкевіч, Гаўрыловіч і г.д. А якія тапанімічныя назвы аднясём да тыповых беларускіх?
ОтветитьУдалить