пятница, 11 ноября 2016 г.

Вітаем у «Дыяблогу пра мову» старшыню Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілу Кебіч

Імя Людмілы Кебіч у ліку тых, хто прадстаўляе сучасную літаратурную Гродзеншчыну. Яе вершы гучаць на многіх паэтычных вечарынах, вядомыя беларускія выканаўцы з задавальненнем ўключаюць у свой рэпертуар песні, напісаныя на яе паэтычныя творы. Зрэшты, і сама Людміла Антонаўна добра спявае. Пра тое, як у яе жыцці перапляліся мова і музыка, а таксама хто стварае Гродзеншчыну беларускамоўную сёння, пойдзе гутарка ў чарговым выпуску «Дыяблога пра мову». Далучайцеся і прапануйце свае пытанні, шаноўныя!

7 комментариев:

  1. Люблю пачытаць выказванні творцаў пра родную мову. Толькі не псеўда узнёслыя, а шчырыя, ад сэрца. Такія як у Я.Сіпакова. “Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”. А што прапануеце вы ў тэму?

    ОтветитьУдалить
  2. Калі вы чуеце пытанне “якая розніца на якой мове гаварыць?", які адказ у вас напрошваецца?

    ОтветитьУдалить
  3. Ці ёсць на Гродзеншчыне абласныя лексічныя залацінкі, якія наш славуты мовазнавец Фёдар Янкоўскі назваў гаваркімі? Гэта значыць, што ключ-разгадка семантыкі знаходзіцца ў самім гучанні і напісанні такіх слоўцаў.

    ОтветитьУдалить
  4. Прыўкрасна – ад Караткевіча, адлюстраванне – ад Дубоўкі. А ці ёсць ў Вас, Людміла Антонаўна, свае аўтарскія новыя словы?

    ОтветитьУдалить
  5. Неяк на выставе жывапісу аднаго беларускага мастака заўважыла, што назвы ўсіх карцін падаваліся па-расейску, але адна з іх усё ж гучала па-беларуску: "Мой родны кут". Патлумачыла для сябе: у кожнай мове ёсць шмат такога, што даслоўна не перакладаецца. А якую выснову зрабілі б Вы?

    ОтветитьУдалить
  6. дзякуй за цікавую праграму, вельмі прыемна глядзець на сапраўдных нашых людзей, простых і добрых і таленавітых!

    ОтветитьУдалить
  7. дзякуй за цікавую праграму, вельмі прыемна глядзець на сапраўдных нашых людзей, простых і добрых і таленавітых!

    ОтветитьУдалить