…Цямнее край зубчасты бору,
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага узору
Цвяток радзімы васілька (М. Багдановіч)
Не проста так з“явіліся гэтыя, без перабольшвання скажу, знаёмыя ўсім радкі ў анонсе «Дыяблога». Гэтымі снежаньскімі днямі мы адзначаем 125-я ўгодкі слаўнага сына зямлі беларускай Максіма Багдановіча. Пагаварыць пра асобу паэта, пра яго вялікую прагу да жыцця, любоў да роднага краю, да матчынай мовы мы запрасілі Юлію Мацук – загадчыка культурна-адукацыйнага сектара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Шаноўныя, мы робім гэтую праграму разам; пакідайце вашы думкі і пытанні ў блогу!

Бывае, на пачатку творчага шляху крытыкуюць мову творцаў. Так было і з Я. Купалам, Ул. Караткевічам і І. Мележам. Ці рабілі крытыкі заўвагі Багдановічу?
ОтветитьУдалитьДа якіх вытокаў вядуць карані беларускасці Максіма Багдановіча? З чаго ўсё пачалося? І хто быў тым чалавекам, што падштурхнуў да творчага развіцця будучага паэта?
ОтветитьУдалитьТворчая спадчына Багдановіча – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях. Ці маем мы права гаварыць, што ён творца найперш беларускі?
ОтветитьУдалитьЦі ёсць у творах М.Багдановіча аўтарскія неалагізмы?
ОтветитьУдалитьФота Максіма Багдановіча не так і шмат. А тут яшчэ аказваецца, што на самым вядомым здымку паэта зусім не ён?
ОтветитьУдалить