Часам падаецца, што некалі наша першая настаўніца наўмысна зарыфмавала гэтае мудрае выслоўе – каб лягчэй занатавалася ў дзіцячай памяці. У народзе нездарма падкрэсліваюць: парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць.
Зрэшты, свет, напэўна, збяднеў бы без гаваркіх і фанабэрыстых. Але ж здаўна ў сем'ях умудраліся болей рабіць, чым пахваляцца. І гэтая пэдагагічная ўстаноўка мела-такі свой плён: людзі рупіліся чыніць дабро, не агалошваючы, без спадзевы на ўзнагароды.
Пустая бочка пуще гремит - сфармулявалі нашы ўсходнія суседзі. А старажытныя папярэджвалі: славу даганяючы, можна з дарогі збіцца. Дык вось, калі надараецца давесці каму болей, чым сам спазнаў, мякка спыняе мяне падказка з маленства: пустую бочку чуваць далёчка...
Комментариев нет:
Отправить комментарий