Ва ўсіх культурах свету закон падабенства – вызначальны. І чалавецтва ладзіць побыт адпаведна з тым, як мысліць. Мэтафізікі даводзяць: нічога не адбываецца па-за ўсяленскай схемай “як уверсе, так і ўнізе, як знутры, гэтак і звонку”. Якраз гэта і зафіксавалі ў безлічы прымавак нашы продкі: якая Агатка, такая ў яе хатка; які пан, такі й жупан... Сюды ж можна дадаць народныя азнакі суадноснасці насення й карэння, роду і плода, куста і парастка, пытання і апавядання, Рыгоркі і ягонае гаворкі, дзеўкі і прыпеўкі, грання і танчання, пана і будана. Расіяне таксама заўважаюць: каков Дема, таково у него и дома. Аднак, беларусы больш знаходлівыя, таму тэмы для выказванняў знаходзяць нават на зялёным лузе: які пастух, такая і чарада.
Здраствуйте, белорусский язык знаю с детства. У бабушки слышал похожее: Яки пастух такая и спадчына.
ОтветитьУдалитьС уважением Дмитрий.
Здраствуйте, белорусский язык знаю с детства. У бабушки слышал похожее: Яки пастух такая и спадчына.
ОтветитьУдалитьС уважением Дмитрий.