Беларусы здаўна займаліся абменам, пра што сведчыць легендарная рэчка Менка, на якой нібыта пабудаваны Мінск. Нашы продкі, як пісаў Вацлаў Ластоўскі, мянялі дарагі бурштын, бабровыя, куніцавыя скуры на бронзавую зброю і літыя прыкрасы. Аднак людзі мянялі і мяняюць не толькі тавары. Змяняць можна сяброўства на каханне, сумленне на камфорт. Апошняе – абмен далёка не раўназначны, пра такі беларус скажа: змяняў быка на індыка. Калі ж адбываецца роўны абмен, без прыдачы, даплаты ці іншай якой кампенсацыі – па-беларуску скажам, што мяняемся цень на цень.
Паэтычнасці ў гэтым нямала: цень на цень – выраз падкрэслівае любоў беларуса да абстрактных рэчаў, да так званай “лагоднай меланхоліі”.
Так што, мяняючы без даплаты, прыкладам, хату на хату, па-беларуску рамантычна азначым: мяняем цень на цень.
Комментариев нет:
Отправить комментарий