понедельник, 11 июля 2016 г.

ГЭТА ЦІКАВА. Магія мовы

Відаць пана па халявах


Паходзіць гэтая прыказка з часу Рэчы Паспалітай, калі боты былі штодзённым абуткам людзей высокага саслоўя. Хто быў багацейшы, насіў боты з больш дарагой скуры, напрыклад, з саф’яну. І былі тыя боты чорныя, чырвоныя ці жоўтыя. Які-небудзь селянін або небагаты месціч, што абуваў боты толькі ў святы і змазваў іх дзёгцем, мог дазволіць сабе абутак толькі чорнага колеру. У той час як боты ў сялян былі досыць простыя кроем, шляхецкія нярэдка мелі такія халявы, якія ззаду рабіліся карацейшыя і закрывалі толькі лытку, а спераду даходзілі да паловы калена. Таму, маючы на ўвазе, што па адной нейкай прыкмеце – колеры, фасоне, якасці скуры - можна адразу ацаніць статус чалавека, і сталі казаць: відаць пана па халявах.

Комментариев нет:

Отправить комментарий