Сустракалі такі дэматыватар: “Беларуская мова – гэта тое, што дапаможа не называць любоў да піва і каханне да дзяўчыны адным і тым жа словам”? Пэўна, тады задаваліся пытаннем: ці даўно ў мове суіснуюць гэтыя два словы – любоў і каханне? Прапаную ўзняць у «Дыяблогу» акрэсленую трапяткім пачуццём моўную тэму і запрасіць у студыю даследчыцу Алу Брадзіхіну – дацэнта кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, кандыдата філалагічных навук. Не губляйце магчымасці задаць свае МОЎНЫЯ пытанні пра каханне і любоў!
Недзе быў такі дэматыватар “Беларуская мова – гэта тое, што дапаможа не называць любоў да піва і каханне да дзяўчыны адным і тым жа словам”. А і сапраўды, ці даўно ў мове суіснуюць гэтыя два словы?
ОтветитьУдалитьКаханне - ёмкае слова, рытмічнае і мілагучнае. Недарма яго любяць нашы паэты - лёгка рыфмуецца. Любоў - больш кароткае, двухскладовае слова, але якія розныя склады. Першы мяккі, інтымны. А следам выбухны - «боу»!
ОтветитьУдалитьНе ведаю, з чаго лінгвіст пачынае працу над канкрэтнай тэмай. Магчыма, з аналізу… Якія мы, беларусы, калі паглядзець на нас праз прызму нашых уласных слоў кахання і любові?
ОтветитьУдалитьЯ не пішу нічога пра каханне.
ОтветитьУдалитьЯ не скажу ні слова пра любоў... Наўрад, каб знайшліся майстры слова, якія б не закраналі тэму кахання ў творчасці. Пра яго, пэўна, пісалі і ў
старажытнасці, пра яго пішуць і сёння. А які перыяд (стагоддзе)запачаткаваў традыцыі ва ўвасабленні феномена кахання, даў ім развіццё ў беларускай літаратуры?
Якія самыя распаўсюджаныя і, наадварот, самыя нечаканыя метафары любові і кахання ў лірыцы беларускіх аўтараў?
ОтветитьУдалитьНа інтэрнэт старонках можна знайсці артыкулы-слоўнікі сінонімаў любоўных паняццяў. Там і замілаванне, і заляцанне, і буська, і любоўныя эпітэты... Не думаю, што народная думка спынілася толькі на стварэнні слоў. Пэўна ёсць і беларускія прыказкі пра цудоўнае пачуццё?
ОтветитьУдалитьВедаю пра мілагучнасць нашай мовы. А якія беларускія словы лепш выкарыстоўваць у размове, каб “заваражыць” хлопца?
ОтветитьУдалить