четверг, 15 сентября 2016 г.

Першая сустрэча пасля лета

  
Кастрычнік на парозе, а з ім і «Дыяблог» у эфіры! Шаноўныя, безумоўна, мы рыхтаваліся да сустрэчы з вамі: улічвалі прапановы, шукалі новыя тэмы і, як заведзена, прыглядалі цікавых гасцей!
   Спадзяемся, сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Ганнай Скаржынскай-Савіцкай будзе добрым пачаткам новага тэлевізійнага сезона «Дыяблога пра мову». Аўтарка шматлікіх кніг для дзяцей – зборнікаў казак і апавяданняў - «Надзейка-чарадзейка» (за яго, дарэчы, Ганна атрымала першую нацыянальную літаратурную прэмію на Днях беларускага пісьменства ў Шчучыне ў мінулым годзе), «Казкі-чамучкі», «Вавёркін баравік» - у сваіх творах аддае перавагу беларускай мове.

   Далучайцеся да размовы пра мову і Вы!


8 комментариев:

  1. Ці думае пісьменнік пра тое, як яго мову будзе ўспрымаць чытач? Чытач – гэта ж ўжо пэўная цэнзура…

    ОтветитьУдалить
  2. Калі гаварыць пра Вашу чытацка-геаграфічную прастору, то чым, якой тэрыторыяй ахопу яна вымяраецца? Раней ужо адна прыналежнасць да рускай мовы дазваляла шукаць чытача на крайні выпадак па ўсёй савецкай прасторы…

    ОтветитьУдалить
  3. Творы Ганны Скаржынскай - гэта цэлы дзіцячы свет. Таму і чытаюцца яны з вялікай асалодай і на высокім маральным уздыме. Не толькі дзіця, але і дарослы чалавек можа знайсці ў іх штосьці для задавальнення сваёй душы.

    ОтветитьУдалить
  4. Кажуць, вершы — універсальны спосаб навучыць дзяцей роднай мове. Дзякуючы рыфмам, новыя словы запамінаюцца хутчэй, развіваецца фантазія. А ці можна тое ж сказаць пра казкі?

    ОтветитьУдалить
  5. Ці трапіла ў вашы кнігі штосьці з вашага дзяцінства?

    ОтветитьУдалить
  6. Цікаўлюся фразеалагізмамі, прыказкамі. Бываю ў розных мясцовасцях, збіраю іх, запісваю. Не маглі б вы, Ганна, прапанаваць колькі выразаў са сваёй радзімы ў маю скарбонку?

    ОтветитьУдалить
  7. Вы напісалі столькі казак для дзяцей, маеце шмат задум. Што для вас служыць крыніцай натхнення?

    ОтветитьУдалить
  8. Ганаруся асабістым знаёмствам з Ганнай!!! Такя адкрытая і цікавая натура! Ведаю ўсе кніжкі пісьменніцы, адну з іх (з аўтографам аўтара) маю ў сваёй асабістай бібліятэцы!! Поспехаў і творчага натхнення, спадарыня Ганна!

    ОтветитьУдалить