Яго імя шырока вядома не толькі студэнтам, настаўнікам, але і навуковаму свету. Ён мае больш за 200 навуковых публікацый па лексіцы і фразеалогіі беларускай і іншых еўрапейскіх моў, па гісторыі мовы, дыялекталогіі. Робіць пераклады з рускай, украінскай, польскай, венгерскай моў. Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч – асоба неардынарная.
Даследчык мовы і літаратар, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна не адзін год працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). Шаноўныя, пакідайце тут вашы пытанні Міколу Аляхновічу.
Як га. Гучыць неяк не па-нашаму, не па-беларуску. Я нават у спрэчку ўвязалася, так была ўпэўнена, што не наш выраз. Прымусіў ён мяне калісьці зазірнуць у слоўнік)))
ОтветитьУдалитьЦі замацаваліся ў мове беларускія фразеалагізмы пра саміх беларусаў, пра якасці іх характару, звычкі?
ОтветитьУдалитьНевялікая, але вельмі цікавая група ўстойлівых адзінак беларускай мовы утрымлівае ўласныя імёны. Тут вам і Піліп, і Абрам, і Марка. А чаму менавіта гэтыя імёны беларусы ўпадабалі настолькі, што нават замацавалі ў фразеалагізмах?
ОтветитьУдалитьНаколькі за мяжой цікавяцца беларускай мовай. Здаецца ж, яе успрымаюць як дыялект рускай? Дзякуй.
ОтветитьУдалитьЯкія перспектывы развіцця школ беларусістыкі ў свеце? Не разумею,навошта патрэбна іншаземцам беларуская? Няўжо недастаткова ведаць рускую для эфектыўнай камунікацыі са славянамі?
ОтветитьУдалитьЗ якімі цяжкасцямі сустракаюцца замежныя студэнты пры вывучэнні беларускай мовы як замежнай?
ОтветитьУдалитьЦі ёсць рэйтынг па складанасці для вывучэння моў? На якім месцы ў ім стаіць беларуская? Не прашу дакладных лічбаў, прыкладнае становішча абмалюйце.
ОтветитьУдалить