пятница, 15 апреля 2016 г.

Пра фразеалагічныя скарбы беларускай мовы і не толькі ў гутарцы з Міколам Аляхновічам

      Яго імя шырока вядома не толькі студэнтам, настаўнікам, але і навуковаму свету. Ён мае больш за 200 навуковых публікацый па лексіцы і фразеалогіі беларускай і іншых еўрапейскіх моў, па гісторыі мовы, дыялекталогіі. Робіць пераклады з рускай, украінскай, польскай, венгерскай моў. Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч – асоба неардынарная. 
   Даследчык мовы і літаратар, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна не адзін год працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). Шаноўныя, пакідайце тут вашы пытанні Міколу Аляхновічу.

7 комментариев:

  1. Як га. Гучыць неяк не па-нашаму, не па-беларуску. Я нават у спрэчку ўвязалася, так была ўпэўнена, што не наш выраз. Прымусіў ён мяне калісьці зазірнуць у слоўнік)))

    ОтветитьУдалить
  2. Ці замацаваліся ў мове беларускія фразеалагізмы пра саміх беларусаў, пра якасці іх характару, звычкі?

    ОтветитьУдалить
  3. Невялікая, але вельмі цікавая група ўстойлівых адзінак беларускай мовы утрымлівае ўласныя імёны. Тут вам і Піліп, і Абрам, і Марка. А чаму менавіта гэтыя імёны беларусы ўпадабалі настолькі, што нават замацавалі ў фразеалагізмах?

    ОтветитьУдалить
  4. Наколькі за мяжой цікавяцца беларускай мовай. Здаецца ж, яе успрымаюць як дыялект рускай? Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  5. Якія перспектывы развіцця школ беларусістыкі ў свеце? Не разумею,навошта патрэбна іншаземцам беларуская? Няўжо недастаткова ведаць рускую для эфектыўнай камунікацыі са славянамі?

    ОтветитьУдалить
  6. З якімі цяжкасцямі сустракаюцца замежныя студэнты пры вывучэнні беларускай мовы як замежнай?

    ОтветитьУдалить
  7. Ці ёсць рэйтынг па складанасці для вывучэння моў? На якім месцы ў ім стаіць беларуская? Не прашу дакладных лічбаў, прыкладнае становішча абмалюйце.

    ОтветитьУдалить