среда, 20 апреля 2016 г.

Пра таямніцы казачных і песенных тэкстаў у “Дыяблогу пра мову” з Уладзімірам Ковалем


    Сярод накірункаў даследвання моваведа Уладзіміра Коваля – шматлікія тэксты беларускіх лірычных песень і казак. Што зацікавіла доктара філалагічных навук, прафесара ў такой, на першы погляд, “дзіцячай тэме”? Па словах навукоўца, кожнае слова народных твораў нясе дадатковы сэнс, мае так званы падтэкст і неатэкст. Давайце разам з вамі, шаноўныя, перагледзім казкі пра курачку і калабка і адрасуем пытанні Уладзіміру Ковалю – доктару філалагічных навук, прафесару, загадчыку кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

5 комментариев:

  1. Беларускія казкі, з аднаго боку, характарызуюцца падабенствам да казак іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў, з другога боку, у іх багата адметных рысаў. А якіх? Гэта нейкія свае персанажы, тэмы, сюжэты?

    ОтветитьУдалить
  2. Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў чарадзейных казак і казак пра жывёл новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаецца. Але жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі сацыяльна - бытавога зместу. Няўжо ўсё тлумачыцца псіхалогіяй сённяшняга спажыўца фальклору?

    ОтветитьУдалить
  3. У большасці чароўных казак галоўная гераіня – Баба-Яга. А чаму такое імя мае гэты персанаж? Што значыць Яга?

    ОтветитьУдалить
  4. Чым растлумачыць тое, што ў беларусаў найбольшая колькасць песень мае сумны характар?

    ОтветитьУдалить
  5. Усім вядомыя рускія казкі пра калабка, рэпку, курачку. А ці ёсць настолькі ж вядомыя казкі ў беларускай традыцыі?

    ОтветитьУдалить