Роднае слова - гэта наш Сусвет! Яно вызначае светаўспрыманне, мысленне, адметнасць, асаблівасць асобы. Яно дае нам права звацца беларусамі. А што значыць роднае слова для чалавека, чыя любімая справа, магчыма справа жыцця, - часопіс з такой жа назвай - «Роднае слова»? Зоя Падліпская - галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова», член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнік друку Беларусі ў хуткім часе наведае студыю «Дыяблога». Так што рыхтуйма пытанні, шаноўныя гледачы і наведвальнікі блога.
Мова трымаецца на настаўніках і пісьменніках. Яшчэ моладзь, у якой цяга да мовы ёсць — інтэрнэт таму сведчанне. Але каб мова вырвалася з інтэрнэту на вуліцы, патрэбны ўсеагульныя намаганні…
ОтветитьУдалитьЦікавыя мы беларусы! Пра ўсё сваё кажам - наша поле, наша мова, наша зіма, родны край, родны гук, родныя песні. Шмат якія нацыянальныя паняцці, якія б маглі называцца беларускімі, імкнемся перадаць праз словы "наш", "родны"...
ОтветитьУдалитьЧасопіс ствараецца з вялікай павагай да беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны . Мне здаецца, што кожны, хто працуе ў “Родным слове” адчувае звышадказнасць за друкаванае беларускае слова…
ОтветитьУдалитьШаноўная Зоя Іванаўна, якіх публікацый ў часопісе чакаеце асабіста Вы? Якія тэмы менавіта Вас цікавяць? Пра сябе скажу, захапляўся матэрыяламі пад рубрыкай “Вяртанне да вытокаў”...
ОтветитьУдалитьУсё ж такі стаўленне да беларускай гаворкі неадназначнае, не уся моладзь апантана да яе. Як размаўляеце з тымі, хто, мякка кажучы, не прымае беларускую мову? Што расказваеце, ці ўдаецца схіліць на "беларускі бок"?
ОтветитьУдалитьПаважаная Зоя Іванаўна! Ведаю Вас не толькі як галоўнага рэдактара часопіса "Роднае слова", але і як чулага, светлага чалавека. Як Вам удаецца захоўваць духоўную раўнавагу ў мітуслівасці сучаснага жыцця?
ОтветитьУдалить