Даследаванне мовы старадаўніх помнікаў – складаны працэс: кожны тэкст патрабуе ўдумлівага і стараннага лінгвістычнага аналізу, супастаўлення моўных фактаў на ўсіх узроўнях. Прачытаць старажытныя кнігі могуць толькі спецыялісты высокай кваліфікацыі, навукоўцы, якія дбаюць пра духоўнае адраджэнне роднага краю. Пагаварыць пра беларускія старадрукі мы запрасілі Ірыну Будзько - даследчыцу моўных старажытнасцей, кандыдата філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі.
Калі вас цікавіць мова твораў Францыска Скарыны або вы хочаце даведацца, як няўважлівасць сярэднявечных перапісчыкаў дапамагае сучасным лінгвістам, глядзіце «Дыяблог пра мову». Маеце свае пытанні? Прымаем іх у блогу! Робім перадачу разам!
Ці ёсць доказ беларускага паходжання Полацкага Евангелля канца XII – пачатку XIII ст.? Вядомы факт, што напісана яно не на старабеларускай, а на стараславянскай мове.
ОтветитьУдалитьСярод каштоўнасцей, што былі вывезены з Беларусі цягам мінулых стагоддзяў, і Полацкае Евангелле. Што вядома пра тое, хто ім валодаў увесь гэты час?
ОтветитьУдалитьТры гады таму Евангелле вярнулася да беларусаў. Быў рэалізаваны ўнікальны праект яго факсімільнага ўзнаўлення. Мне самой не ўдалося пагартаць яго старонкі. Калегі казалі, што копія першакнігі ўразіць любога...
ОтветитьУдалитьКожнаму беларусу вядома імя Скарыны. Першадрукар і кнігавыдавец, першы перакладчык Бібліі на мову, зразумелую простым людзям . А на якую мову Скарына пераклаў Біблію? Ці ёсць адзінае меркаванне?
ОтветитьУдалитьВыданні ўсходнеславянскага першадрукара ўтрымліваюць значную колькасць уласнабеларускай лексікі. Якія словы, знаёмыя нам, выдзяляюць даследчыкі?
ОтветитьУдалитьШто можна сказаць пра мову Статутаў ВКЛ і як гэта сведчыць пра «этнічнасць» дзяржавы? Чыя гэта была дзяржава: беларуская, літоўская, украінская ці руская?
ОтветитьУдалитьАд каго вы ўпершыню пачулі беларускую гаворку і якім было Ваша першае беларускае слова? Дзякуй вялікі!
ОтветитьУдалить