пятница, 19 февраля 2016 г.

У назве “Звязда” для беларусаў паяднана нямала. Сустракаем Мікалая Літвінава!

   Мікалай Літвінаў - намеснік галоўнага рэдактара газеты “Звязда”. Вядома, мы абавязкова пагаворым з ім і пра наклад газеты, і пра яе стыль, і пра маладых журналістаў… Але першы акцэнт зробім на папулярызацыі роднага слова ў перыядычным друку і працы ў гэтым кірунку дзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты на беларускай мове. Бо ў назве “Звязда” (а газеце ў наступным годзе споўніцца 100!) для беларусаў паяднана нямала: і гісторыя Радзімы, і спадчына класікаў, і пачуццё гонару - за сябе, нашчадкаў такіх майстроў слова.
Наш наступны госць -

   Мяркую, Мікалаю Літвінаву ёсць, што распавесці, а вам, шаноўныя, - пра што спытаць!

6 комментариев:

  1. Чытала, што і Колас, і Купала, і Шамякін былі ў свой час аднымі з аўтараў часопіса «Работніца і сялянка». Цікава, а ці друкаваліся класікі ў "Звяздзе"? Газеце ж праз год споўніцца сто …

    ОтветитьУдалить
  2. Ці чытаюць аўтары “Звязды” сваіх жа калег? Не сакрэт, што для таго, каб выпрацаваць свой стыль, недастаткова варыцца ва ўласным соку.

    ОтветитьУдалить
  3. "Новая хваля" журналістаў, на маю думку, аказалася не падрыхтаванай да таго, каб заставацца вернымі захавальнікамі роднай мовы. Жаргон і слэнг паўсюдна ў СМІ. Зразумела іх імкненне стаць бліжэй да чытача, аднак, ці такой цаной?

    ОтветитьУдалить
  4. Адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі. Мне здаецца, што кожны, хто працуе ў “Звяздзе” адчувае звышадказнасць за друкаванае беларускае слова…

    ОтветитьУдалить
  5. Да “бамбілаў” літасці не будзе; Лета без “барматухі”; Чаму дзяўчаты “клююць” на абаяльных кар’ерыстаў?; Дзеўкі “зажыгаюць”! – вось вам і і
    непрыдуманыя загалоўкі

    ОтветитьУдалить
  6. Усё ж такі стаўленне да беларускай гаворкі неадназначнае, не уся моладзь апантана да яе. Скажам: напалову.

    ОтветитьУдалить