вторник, 1 марта 2016 г.

Кандрат Крапіва і сучасныя праблемы мовазнаўства. «Дыяблог» да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка


   Асоба Кандрата Крапівы займае адметнае месца ў беларускай літаратуры і культуры. Яго творы на першых пазііцыях у рэйтынгу любімых, што вывучаны на памяць яшчэ ў школе. Але Крапіва — гэта не толькі сатырычныя п'есы і байкі, гэта яшчэ і слоўнікі. Вялікая праца спачатку на пасадзе дырэктара Інстытута мовазнаўства, а потым — віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларускай ССР.

   Пра тое, які ўнёсак зрабіў Кандрат Крапіва ў развіццё лінгвістыкі і чым непасрэдна займаўся ў мовазнаўстве, пагаворым з членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Лукашанцам.

7 комментариев:

  1. Што ведаем мы пра мовазнаўца Крапіву? У лепшым выпадку, што ён больш 30 гадоў сур'ёзна займаўся мовай, быў рэдактарам некалькіх слоўнікаў…

    ОтветитьУдалить
  2. Ці ёсць цікавасць да асобы пісьменніка з боку навукоўцаў і звычайных людзей, тым больш што Кандрат Крапіва шмат зрабіў ў розных сферах дзейнасці?

    ОтветитьУдалить
  3. Крапіва працаваў кіраўніком інстытута мовы, калі ў грамадстве быў сфарміраваны стэрэатып: руская мова – гарадская, беларуская – вясковая. Сёння беларускую назавуць хутчэй экзатычнай, чым вясковай. Ці экзотыка беларускай сёння - таксама стэрэатып?

    ОтветитьУдалить
  4. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  5. «Ён спрабаваў спачатку пісаць на рускай, але задавальненне прынеслі толькі тэксты на мове. " Пiсаў я так, як гутарыў дома на вёсцы, не лiчачыся нi з якiм правапiсам, бо яшчэ i не ведаў, што ў нас ёсць пэўная граматыка. Дык вы можаце здагадацца, колькi я нарабiў тады памылак", — прызнаецца
    Атраховіч. У газеце яму тады сказалі, што "прысалiўшы, можна ўжываць", але параілі падцягнуць граматыку». Такое ўражанне, што амаль ўсе майстры
    слова на пачатку творчага шляху адчувалі моўныя цяжкасці…

    ОтветитьУдалить
  6. Правілы беларускага правапісу часам, як кампраміс, не вызначаюцца закончанасцю і адназначнасцю. А чаму так атрымліваецца, што ў іх цібясконцыя выключэнні, ці варыянты?

    ОтветитьУдалить
  7. ЖылІ-былІ – зразумела. Націск на канчатак. А як разабрацца з націскам у іншых дзеясловах прошлага часу: прынЯлі ці прынялІ, узЯлі ці ўзялІ, прывЕзлі ці прывязлІ? Правіла ж няма!

    ОтветитьУдалить