Як арыентавацца ў моры слоўнікаў? Які з іх лепшы? А які часцей бывае ў руках беларусаў? І ўвогуле, ці хапае слоўнікаў, ці ёсць патрэба ў новых? У “Дыяблогу” разам з Дзмітрыем Паўлаўцом - кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны мы паглыбімся ў гісторыю стварэння, складання беларускіх лексікаграфічных прац і адкажам на вашы, паважаныя гледачы, пытанні. Іх можна пакідаць тут.
Як арыентавацца ў моры слоўнікаў, якія захаваліся з савецкіх часоў у кватэрах і бібліятэках, або стаяць на паліцах у кнігарнях? Які выбраць: пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы 82-га года выдання, Пятра Глебкі 95-га або Аляксандра Лукашанца 2012-га? З аднаго боку лепш узяць новы, дзе ўлічаны нормы правапісу, з другога – стары сябра лепшы…
ОтветитьУдалитьСлоўнікі ствараюцца не на голым месцы. Чым карысталіся іх укладальнікі? Пэўна нейкай картатэкай?
ОтветитьУдалитьІ гэта слоўнікі беларускія? Колькі ў іх іншамоўных слоў?! Адкрыйце тлумачальны слоўнік беларускай мовы і пачытайце…
ОтветитьУдалитьРабяты, карзіна, веруючы. І такіх слоў у перыядычным друку шмат. Я гэта называю прыкладамі недарэчнага ўжывання не свайго. Няўжо журналісты лянуюцца зазірнуць у слоўнік?
ОтветитьУдалитьЯк вам спасылкі навукоўцаў то на абстактныя слоўнікі, то на "літаратурнае маўленне"? Якое вымаўленне лічыць "літаратурным"? Тое,што замацавана ў літаратуры, так? Што ж тады лічыць "літаратурай"? З якога году пачынаць?
ОтветитьУдалитьЦі з'яўляецца "літаратурай" тое, што напісана, скажам тарашкевіцаю? Гучыць жа іначай!.. Ну добра, няхай літаратура - гэта тое, што напісана "літаратурнай" моваю адпаведна з прынятым правапісам. А правапіс у нас спасылаецца на літаратурнае маўленне... Я адзін тут бачу замкнёнае кола? :)
Тэма слоўнікаў даволі папулярная. Хто толькі не спрабуе сябе ў гэтай справе. То ў Смаргоні школьніца складае тлумачальны слоўнік імёнаў і прозвішчаў вучняў. То паэт і культурыст Касцюкевіч слоўнік “Хакейнай лексікі” прапануе...
ОтветитьУдалить