суббота, 30 января 2016 г.

Слоўны жывапіс І.П.Мележа. “Дыяблог” да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка


Літаратура, як вядома, непарыўна звязана з мовай. Нацыянальнай літаратуры не існуе па-за нацыянальнай мовай. Зразумела, што мастацкія творы не пішуцца моваю толькі ўнармаванай, літаратурнай, бо сапраўдны мастак пазбягае трафарэтных выказванняў. Арыгінальнасць бачання свету, свежасць успрымання прататыпа неразрыўна звязаны з асаблівай, сакавітай, яркай народнай мовай. У першую чаргу сказанае датычыць творчых пошукаў І. Мележа. Словы Мележа зіхацяць і пераліваюцца дыяментамі беларускасці. Пра гэта ў перадачы з удзелам Веры Савельеўны Генаш – літаратара і пляменніцы Івана Мележа.

5 комментариев:

  1. Шмат хто з літаратараў выказвае такую думку: свае творы (маецца на ўвазе падзеі і эмоцыі ў іх) Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Быццам бы ўсё адчутае, выпакутаванае ім знайшло адлюстраванне ў кнігах

    ОтветитьУдалить
  2. Дзесьці прачытаў: словы Мележа зіхацяць і пераліваюцца дыяментамі беларускасці. Гэта, дарэчы, і ёсць галоўная адметная рыса творчасці славутага празаіка. Але ж ён яшчэ вучыў шанаваць роднае cлова, вучыў казаць праўду.

    ОтветитьУдалить
  3. Творчасць Івана Мележа цікавая не толькі ў літаратуразнаўчым плане. Дакладнасць апісання ўсіх вобразаў, пейзажных замалёвак дасягаецца перш за ўсё пісьменнікам праз моўныя сродкі, моцную арганізацыю яго тэкстаў. Менавіта з гэтага боку і цікавіць творчасць Івана Мележа сучасных мовазнаўцаў.

    ОтветитьУдалить
  4. А якая яна пісьменніцкая спадчына Мележа. Што уключае збор твораў? І ці не ўспрымаюць чытачы яго як толькі аўтара трылогіі “Палеская хроніка”?

    ОтветитьУдалить
  5. Імёны герояў раманаў трылогіі “Палеская хроніка” сімвалічны? Здаецца ж, трапныя імёны і мянушкі маюць і жыхары вёскі Курані?

    ОтветитьУдалить