воскресенье, 12 апреля 2015 г.

У хуткім часе адбудзецца запіс перадачы з удзелам Ягора Палешука - стваральніка музычнага фолк-праекта “Ягорава гара”, кампазітара, мастака.

Яго творчая біяграфія не банальная, не тыповая для шэрагу лідэраў прафесійнага і аматарскага фальклорнага руху. Ён не прафесійны этнограф, не педагог. Ён прыйшоў да фальклора праз адкрыццё. Ягора зачаравалі мова, беларускія песні, музыка, традыцыі. Сёння ён спрабуе гаварыць па-беларуску, развівае уласны музычны фолк-праект. Словам, шмат робіць для пашырэння функцыянавання нашай мовы і культуры і іх папулярызацыі. Пакідаёце свае пытанні Ягору Палешуку тут.

7 комментариев:

  1. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  2. Наколькі часта сустракаецеся з беларускамоўнымі носьбітамі, якія натуральна карыстаюцца мовай? Ці былі такія словы, якія ад тых чуліся ўпершыню і ўражвалі вас? Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  3. Папулярызатарамі беларускай мовы выступаюць медыйныя персоны. Возьмем да прыкладу “Песняроў”, тэксты якіх – узорны прыклад беларускай мовы. Сёння таксама існуюць беларускамоўныя гурты, але ж узровень не той. У чым справа? І увогуле, спяваць па-беларуску прэстыжна?

    ОтветитьУдалить
  4. Прывітанне. Адкажыце на маё пытанне, тут: https://plus.google.com/u/0/photos/103403497536714374508/albums/6137171397503743553. Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  5. Якія моўныя сродкі (словы, паўторы, стандартныя звароты) характэрныя песням тых мясцін, дзе даводзілася вам бываць, збіраючы матэрыял?

    ОтветитьУдалить

  6. Як думаеце ці магчыма наладзіць сур’ёзнае карыстанне беларускай мовы? Мова ж вымірае. Моладзь размаўляе як прасцей. І зерне ў гэтым ёсць. Сапраўдных карыстальнікаў на пальцах пералічыш.

    ОтветитьУдалить
  7. Белорусский фолк эмоциональный, образный. Однако в сравнении с руским – не такой экспрессивный и разнообразный. В большинстве случаев, слова и мотивы – повторяются и вообще, сумуют белорусы в песнях. Слаживается впечатление, что белорусская жизнь только грустная. Почему больше печали у белоруссов?

    ОтветитьУдалить