среда, 28 января 2015 г.

Займальна пра мову.

Асінкаю заламаць.
Сказаў колісь хтосьці з беларусаў: “Не, я дарогу туды асінкаю заламаў, болей век не пайду”. Асінкаю заламаць – гэта значыць даць самому сабе зарок, прыняць цвёрдае рашэнне ад нечага адмовіцца. Так тлумачыць выраз слынны збіральнік беларускіх фразеалагізмаў Фёдар Янкоўскі.
Рускія кажуць: дать зарок, отказаться навсегда. Адкуль жа беларусы маюць такую вобразную форму – асінкаю заламаць? У аснове выразу захаваліся паганскія вераванні нашых продкаў пра асіну. Заломваннем асінкі нашыя продкі засцерагаліся ад ведзьмаў на Купалле, адганялі нячысцікаў, лячылі хваробы. Так і пайшло: асінкаю заламаць – канчаткова пазбавіцца нечага. Да прыкладу: не хоча хтось больш цыгарэты паліць, дык і скажа: “Цыгарэтамі сабе век укароціш, то іх я асінкаю заламаў!”

1 комментарий: