среда, 28 января 2015 г.

Займальна пра мову.

Слоў – мех, а справы – на смех.
Неадпаведнасць слова і справы ўпершыню выявілася яшчэ эдэмскім часам, калі на Зямлі жылі Адам ды Ева. Сёння на планеце жыве каля 7 мільярдаў чалавек, адпаведна вырас мех пустых слоў і гучнейшым стаў смех з нагоды нявыкананай справы. Паслухаем, што кажуць пра гучныя словы і марныя вынікі нашыя суседзі. Латышы тут даволі красамоўныя: (у перакладзе) “на словах – Рыга, у сапраўднасці – запечча”. Ня менш красамоўныя расіяне: “на словах через океан, а на деле ни через лужу”. Так ці інакш, шаноўныя, але ж старайцеся, каб вашы словы і справы сябравалі, каб ні ў кога не было падстаў адрасаваць вам даволі крыўднае: “слоў – мех, а справы – на смех”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий