вторник, 16 декабря 2014 г.

Рыхтуемся да запісу перадачы з удзелам Ганны Басавай.

Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ганна Іванаўна Басава чакае вашых пытанняў пра функцыянаванне сучаснай беларускай мовы, камунікатыўную лінгвістыку, стылістыку мовы і г.д. Задавайце ёй свае пытанні і пачуеце адказ на іх падчас перадачы.

12 комментариев:

  1. Як справядліва адзначаў Эдвард Сэпір, падобна культурам, мовы рэдка бываюць “cамадастатковымі”: “патрэбнасці зносін прымушаюць размаўляць на адной мове вступаць у непасрэдны або апасродкаваны кантакт з гаваркімі на суседніх і культурна дамінуючых мовах”. Што вы думаеце адносна гэтага выказвання ў дачыненні да беларускай мовы?

    ОтветитьУдалить
  2. Яшчэ пытанне: ці не здаецца вам, што “небеларускі беларус” размаўляючы на беларускай мове хворы на “сіндром іншамоўнага акцэнту”? Як гэта патлумачыць?

    ОтветитьУдалить
  3. Чула слова кампаратывістыка. А што значыць цывілізацыйная кампаратывістыка?

    ОтветитьУдалить
  4. Сустракаю тэксты ўнармаванай беларускай мовы. Здаецца яны пазбаўлены эмацыянальнасці і лёгкасці. Лічу, што ствараючы тэкст нельга на 100 працэнтаў прытрымлівацца законам і правілам мовы, бо не застанецца месца ўласнаму. Ёсць жа слоўная экспрэсія, яна па за правіламі. Менавіта дзякуючы якой многія аўтары стварылі геніяльныя творы. Чаго каштуе адметная лексіка Якуба Коласа – вось прамы прыклад адыхода ад літаратурнай нормы. Што скажыце наконт гэтага?

    ОтветитьУдалить
  5. Колькі часу патрэбна, каб у народзе замацавалася новая стылістычная норма?

    ОтветитьУдалить
  6. У нас жа афіцыйна білінгвізм. Гэта значыць, што народу трэба адаптавацца да двухмоўя, альбо мове адаптавацца да народу? Дапамажыце вызначыцца!

    ОтветитьУдалить
  7. Ці існуюць імёны чыста беларускага паходжання? Якую культурную інфармацыю яны ў сабе нясуць?

    ОтветитьУдалить
  8. У чым адметнасць, калі яна ёсць, невербальнай беларускай мовы? І ці магчыма вылучыць з натоўпу беларуса пры ўмове, што ён не ў вышыванцы і не з чыпсамі?

    ОтветитьУдалить
  9. Што з’яўляецца цэнтрам сэнсавага поля “беларуская культура” Магу я сказаць пра сябе, што я культырны чалавек, калі не размаўляю на беларускай мове?

    ОтветитьУдалить
  10. Якія негатыўныя з’явы парушаюць чысціню маўлення і як іх пазбавіцца?

    ОтветитьУдалить
  11. Мова-частка культуры. Ці ёсць сакрэты эфектыўнай міжкультурнай камунікацыі без валодання мовай іншай краіны?

    ОтветитьУдалить
  12. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить