вторник, 16 декабря 2014 г.

Рыхтуем перадачу “Дыяблог пра мову” разам! Госця студыі - Таццяна Рамза.

З чаго варта пачаць вучыць беларускую мову беларусу, і з якімі цяжкасцямі сустракаюцца замежныя студэнты пры знаёмстве з беларускай? Пра гэта і не толькі ў размове з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам  кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Таццянай Расціславаўнай Рамзай.
Шаноўныя, пакідайце тут свае пытанні і атрымаеце адказ падчас перадачы.

13 комментариев:

  1. Ці даводзілася вам быць за далёкай мяжой? Наколькі там цікавяцца беларускай мовай, здаецца ж яе ўспрымаюць як дыялект рускай?

    ОтветитьУдалить
  2. Вучу беларускую мову з нуля. Зараз чытаю сучасную літаратуру. Але многія беларускія словы мне не панятны. Напрыклад, далькажык, хмарачосы. Патлумачце.

    ОтветитьУдалить
  3. З якімі цяжкасцямі сустракаюцца замежныя студэнты пры вывучэнні беларускай мовы як замежнай?

    ОтветитьУдалить
  4. Я студэнт, вучуся ў горадзе. Сам прыехаў з вёскі і ўсё жыццё размаўляў на трасянцы. Мне гэта не замінала. А зараз усё змянілася. Час патрабуе ўкаранення вясковай трасянкі? Што вы думаеце наконт гэтага?

    ОтветитьУдалить
  5. Якія перспеутывы развіцця школ беларусістыкі ў свеце? Не разумею, навошта патрэбна іншаземцам беларуская мова, няўжо недастаткова ведаць рускую для эфектыўнай камунікацыі з славянамі?

    ОтветитьУдалить
  6. Літаратурная мова далёка адстаіць ад вуснай. Ці магчыма з’яднаць гутарковую і літаратурную мовы і ці ёсць у гэтым рацыя?

    ОтветитьУдалить
  7. Сябрую з хлопцам, які вельмі дрэнна ведае маю мову, бо ён азіят. Пытанне: як навучыць кітайца размаўляць па-беларуску?

    ОтветитьУдалить
  8. Ц ёсць рэйтынг па складанасці для вывучэння моў, на якім месцы ў ім стаіць беларуская? Не прашу дакладных лічбаў, прыкладнае становішча абмалюйце.

    ОтветитьУдалить
  9. Чым штодзённае маўленне сучасных беларусаў адрозніваецца ад маўлення беларусаў 19 стагоддзя?

    ОтветитьУдалить
  10. Як адбываўся працэс унармавання беларускай мовы пры ўмове існавання ад чатырох да шасці дыялектаў? Метадам галасавання?

    ОтветитьУдалить
  11. Прывітанне! На відэа пакінуў пытанне https://drive.google.com/file/d/0B0G3OtJ3TJwxU0RmcDE4ZkxzTVU/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить
  12. Я таксама запісаў пытанне https://drive.google.com/file/d/0B7hCv1yKCNbecV9EY2UzQjlCTmM/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить
  13. Таццяна,у адным з інтэрв'ю Вы сказалі, памылак не робіць толькі дурань, не хачу сябе ім пачуваць. Дык што, мне патрэбна пачаць размаўляць на трасянцы? або на кітайскай, тады ніхто не здагадаецца разумны я ці дурань...

    ОтветитьУдалить