вторник, 9 декабря 2014 г.

Плануем запісаць перадачу з Глебам Герасімавым.

Не першы раз у “Дыяблогу пра мову” плануецца гутарка з педагогам. Глеб Герасімаў выкладае спецдысцыпліны (малюнак, жывапіс, кампазіцыя) у ДУА “Рэспубліканскі гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка”, а таксама вучыцца ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 
Задавайце Глебу Герасімаву свае пытанні і пачуеце адказ на іх падчас перадачы.

8 комментариев:

  1. Ці дапамагае беларуская мова паглыбіць веды дзяцей у мастацтве?

    ОтветитьУдалить
  2. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  3. Як вы лічыце, мова ўплывае на культуру народа або культура ўплывае на мову?

    ОтветитьУдалить
  4. Як ставіцеся да арт-практык? Ці праводзіце іх для сваіх студэнтаў? Такі від работы можна лічыць разбурэннем класічнага паняцця мастацтва?

    ОтветитьУдалить
  5. Генеялогія – ваша хобі. Наколькі веды гэтай галіны дапамагаюць у жыцці? Якімі метадамі і прыёмамі накіраваць сучасную моладзь да сваіх каранёў?

    ОтветитьУдалить
  6. Глеб, на якой мове размаўляюць творы беларускіх мастакоў?

    ОтветитьУдалить
  7. Ці дапамагаюць вобразы гістарычных асоб часоў ВКЛ у жывапісу ўваскрэсенню беларускай мовы? Наколькі ведаю, Вы займаліся пытаннем гістарычных асоб у жывапісу

    ОтветитьУдалить
  8. Па якім шляху павінна ісці развіццё беларускага мастацтва, каб захавалася яго самабытнасць і людзі звярнуліся да беларускай мовы, якая з’яўляецца неадрыўнай часткай нашай культуры? (Алег)

    ОтветитьУдалить