вторник, 9 декабря 2014 г.

У хуткім часе запіс перадачы “Дыяблог пра мову” з удзелам Мікалая Рыгоравіча Прыгодзіча.

Доктар філалагічных навук, прафесар, старшыня экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, апублікаваў каля 300 навуковых прац, у тым ліку кнігі “Шчодрасць слова” (1990), “Старабеларускі лексікон” (1997; з Г. Цівановай), “Гістарычная граматыка беларускай мовы: Зборнік практыкаванняў” (1999, з У. Анічэнкам), “Словаскладанне ў беларускай мове” (2000), “Пішам без памылак: Разам, асобна, праз дэфіс” (2002), “Беларускае мовазнаўства” (2006), “Слоўнік сучаснай беларускай мовы” (2009, у суаўтарстве) і інш. Аўтар і суаўтар тыпавых праграм па вучэбных курсах гісторыка-лінгвітычных дысцыплін.
Пакідайце тут свае пытанні для Мікалая Прыгодзіча.

12 комментариев:

  1. Добрый день! Хочу обратиться к Вам по видео: https://drive.google.com/file/d/0B7hCv1yKCNbeMVgwQmpuWl9Ma28/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить
  2. Вітаю! Пытанне пакінула ў гугл-прасторы https://drive.google.com/file/d/0B9zh1WXzR1z7VUtFeEdGZDd2TjQ/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить
  3. На рукі папаў частотны слоўнік Якуба Коласа на беларускай мове? З ім было цікава працаваць. Узнікла пытанне. А калі ўпершыню на Беларусі паявіліся такія слоўнікі?

    ОтветитьУдалить
  4. Гісторыя беларускай мовы мае неадназначны характар. Дапамажыце высветліць, ці маюць іншамоўныя даследчыкі падставы, называючы беларускую мову “штучнай” (ненатуральнай)?

    ОтветитьУдалить
  5. Лічу, што мова – сістэматычная з’ява. Мову, як навуку можна параўнаць з логікай і матэматыкай. Ці згодны вы са мной?

    ОтветитьУдалить
  6. Якая структура ў беларускай мовы? І аб якіх якасцях беларусаў яна гаворыць?

    ОтветитьУдалить
  7. Ці ёсць розніца, на якой мове і як размаўляць, калі задача адна, каб цябе зразумелі? Можна дабіцца гэтага пры дапамозе малюнкаў ці жэстаў, мімікі

    ОтветитьУдалить
  8. Як паўплывалі аўтарскія неалагізмы на станаўленне мовы? Ці можна сказаць, што кожны чалавек-сам каваль сваёй мовы?

    ОтветитьУдалить
  9. Чаму людзі перасталі ўжываць старабеларускі лексікон. Ён жа быў такі прыгожы! Адкажыце, Мікалай Рыгоравіч!

    ОтветитьУдалить
  10. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  11. Па якіх крытэрыях вызначаецца багацце мовы? Наколькі багатая ў суадносінах з іншымі беларуская мова?

    ОтветитьУдалить
  12. Хто прыдумаў правілы мовы, навошта ім падпарадкоўвацца? Мова ж-гэта зменная з’ява, сёння адзін парадак, праз 100 гадоў-другі.

    ОтветитьУдалить