четверг, 26 мая 2016 г.

Аўтарскія неалагізмы. «Дыяблог» сустракае Мікалая Прыгодзіча

 
Добра вядома, што лексічны састаў любой жывой мовы няспынна развіваецца, удасканальваецца, як унутрыструктурна, так і за кошт з’яўлення новых слоў. Сярод іх ёсць і такія, што маюць канкрэтнага аўтара і характарызуюцца асаблівай выразнасцю, свежасцю і вобразнасцю. Гэтыя словы пакуль што не знайшлі шырокага і дастаткова поўнага адлюстравання ў беларускай лексікаграфіі, хоць пэўныя спробы і напрацоўкі ў гэтым рэчышчы існуюць. 
   Пра новыя словы ў беларускай мове, пра тых, хто іх складае і пра ўмовы, у якіх гэтыя словы нараджаюцца, пойдзе гаворка ў перадачы з удзелам доктара філалагічных навук, прафесара Мікалая Прыгодзіча. Шаноўныя, не пакідайце па-за ўвагай магчымасць задаць свае пытанні госці студыі!

7 комментариев:

  1. Некалі прыйшло на думку, што моўныя працэсы можна параўнаць у нейкім сэнсе з дэмаграфічнымі: словы, як і людзі, нараджаюцца, мяняюць “месца жыхарства”, множацца, паміраюць… У дэмаграфічнай навуцы ёсць такое паняцце - прырост насельніцтва – розніца паміж колькасцю народжаных і памерлых. А ці ёсць падобнае паняцце ў мове?

    ОтветитьУдалить
  2. Мова папаўняецца, і гэта зразумела. Але якім чынам, якімі спосабамі? Якімі шляхамі трапляюць словы ў моўную прастору? Ці заўсёды аднолькавымі ў розныя часы?

    ОтветитьУдалить
  3. Ці можна прааналізаваць прадуктыўнасць працэсу аўтарскай неалагізацыі ў залежнасці ад гістарычнага ці культурнага перыяду?

    ОтветитьУдалить
  4. Каб быць зафіксаваным і атрымаць статус «новага» слова, яму даводзіцца для пачатку памялькаць ў СМІ і сацыяльных сетках не менш за 25 тысяч разоў.
    Гэта значыць, шлях нялёгкі, але ўзнагарода таго варта — магчымасць быць занесеным у слоўнікавы склад. Гэткі закон у Англіі для англійскай мовы! А
    які ў нас?

    ОтветитьУдалить
  5. Цяпер ужо зразумела, што развіццё лексічнага саставу мовы цяжка ўявіць без новаўтварэнняў. А якія часціны мовы часцей прапануюць беларускія аўтары?

    ОтветитьУдалить
  6. Сёння ў нас шмат слоўнікаў. А ці ёсць такія, у якіх сабраны і зафіксаваны аўтарскія неалагізмы?

    ОтветитьУдалить
  7. Вывучаць граматыку, запамінаць новыя словы — усё дужа цяжка. Але самае складанае, што нялёгка знайсьці носьбітаў беларускай мовы. То бок калі
    хочам гутарыць з кімсьці на беларускай мове, звычайна мы не можам.

    ОтветитьУдалить