пятница, 29 апреля 2016 г.

Пытанні міжмоўных кантактаў у гутарцы з Аляксандрай Станкевіч

Вы заўважылі, як хутка наша гаворка папаўняецца новымі словамі, прычым тымі, што нараджаюцца не ў Беларусі, а за яе межамі? Мы рэгулярна з імі сустракаемся ў прафесійнай сферы, інтэрнэце, чуем па тэлебачанні. Як ўзнікаюць і замацоўваюцца міжмоўныя кантакты, якім чынам ўплываюць запазычанні на беларускую мову? З гэтымі пытаннямі я планую звярнуцца да Аляксандры Аляксандраўны Станкевіч – доктара філалагічных навук, прафесара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Шаноўныя, не пакідайце па-за ўвагай магчымасць задаць свае пытанні госці студыі!

5 комментариев:

  1. Па версіі «Global Language Monitor», новае слова ў англійскай мове з’яўляецца кожныя 98 хвілін (у дзень каля 15 слоў). Першае пытанне: няўжо і
    англічане запазычваюць (не могуць жа яны самі столькі прыдумаць)? Другое: ці падлічваў хто, колькі слоў у дзень з’яўляецца ў нас?

    ОтветитьУдалить
  2. Мы чамусьці забываемся на тое, што тыповай адметнасцю ў беларускай мове былі цвёрдыя д, т у запазычаннях: “камп’ютар, дырэктар, тэорыя, дэмакратыя”. І сёння выбіраем форму “бодзі-білдынг”. Тое ж і з “дзіджэем”…

    ОтветитьУдалить
  3. Можа, варта пачаць барацьбу з такім вымаўленнем, катэгарычна заяўляць, што так гаварыць няправільна? Ці магчыма паўплываць на гэтыя працэсы, скажам, пісьменнікам, дыктарам, настаўнікам?

    ОтветитьУдалить
  4. Нярэдка запазычваюцца словы, у якіх няма, на мой погляд, патрэбы. Ужо ёсць у мове назвы з такім значэннем. Навошта нам такое запазычванне? Дык
    не ж, усё імкнемся “адпавядаць”, быць у плыні, быць моднымі…” Чаму так важна шукаць запазычанням беларускія адпаведнікі?

    ОтветитьУдалить
  5. Сёння мы гаворым пра тое, што замежных слоў апошнім часам становіцца ўсё больш. Але варта згадаць, што запазычанні занатаваны і помніках старабеларускай пісьменнасці. З якіх моў? Якія словы?

    ОтветитьУдалить