
Пра сакрэтную мову замоў мы пагаворым з госцяй “Дыяблога”. Чацвёртага красавіка ў студыі Святлана Вяргеенка – кандыдат філалагіічных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. Пішыце, шаноўныя, што вы думаеце пра старажытныя слоўныя формулы, з дапамогай якіх нашы продкі “дамаўляліся” з навакольным светам. А таксама пакідайце свае пытанні.
А “сваячкай” замовы я б назвала калыханку. Яна таксама мае ў сабе элементы магіі. Мелодыка замовы беларусы канцэнтруюць ў інтанацыі…
ОтветитьУдалитьУ беларусаў паўсюдна бытавалі замовы. “Бабкі-шаптухі”, “чарадзейкі”,“калдуны” ведалі на памяць дзесяткі замоў і на гаспадарчыя тэмы, і лекавыя, і, зразумела, любоўныя. Так не хочацца верыць, што ўсё гэта вынік поўнай неадукаванасці…
ОтветитьУдалитьКалісьці ў маленстве ў Лунінцы суседка баба Марына за тры дні адшаптала мяне ад ляку. Я не магу цяпер не верыць у замовы, бо тады не верыць не магла. Яны прыцягваюць сваёй спрадвечнасцю і беларускасцю, верай у слова.
ОтветитьУдалитьЯ не бачу ў замовах нічога благога. Дапамагалі яны людзям спраўляцца са сваімі страхамі - і добра. Хачу скіраваць ўвагу на другое: якая рыфмаваная
ОтветитьУдалитьпроза! Вось яе варта разледзець: «На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры
ды буры, ветры кавуры...» Мілагучна!
Прачытаў у паважаным выданні: “Выразы, што маюць дзіўнае падабенства да замоўных, робяцца асновай для сугестыўнага ўздзеяння ў рэкламе, піяр-тэхналогіях, сродках масавай інфармацыі, атрымаўшы назву «нейра-лінгвістычнага праграмавання» Патлумачце, калі ласка!
ОтветитьУдалить