четверг, 17 марта 2016 г.

“Дыяблог” ладзіць размову пра падручнікі. У студыі вітаем Вольгу Зелянко


  
Які ён: ідэальны падручнік?
Над гэтым пытаннем думаюць не толькі навукоўцы і педагогі, шмат каго хвалюе гэтая тэма. У ёй, дарэчы, па назіраннях, як і ў палітыцы, і футболе, разбіраецца амаль ці не кожны. Усе трымалі ў руках разумныя кніжкі, вучыліся самі, цяпер дапамагаюць вучыцца сваім дзецям, унукам. Таму, шаноўныя, спадзяемся, што вы не супраць абмеркаваць гэтае пытанне.
   А госцяй студыі на гэты раз стане аўтар і сааўтар шматлікіх вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, артыкулаў ў перыядычных выданнях па беларускай мове. Вольга Зелянко – кандыдат педагагічных навук, дактарант Нацыянальнага інстытута адукацыі, дацэнт кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка чакае вашых пытанняў.


6 комментариев:

  1. Навукоўцы падручнікі пастаянна мяняюць, нешта робяць. А чаму б не ўдасканальваць нейкую адну кнігу, а не мяняць іх увесь час? За савецкім
    часам падручнікі перавыдаваліся па шэсць разоў, іх правілі. А ў нас цяпер падручнік пішацца нанова раз на 5 гадоў ці часцей.

    ОтветитьУдалить
  2. Выходзіць, што цяпер падручнік можа напісаць любы, па словах міністра адукацыі? "Мы адмовіліся ад старога прынцыпу, калі канкрэтнаму калектыву давалася заданне напісаць падручнік. Цяпер міністэрства аб'яўляе конкурс на напісанне або ўсяго падручніка, або канкрэтнага раздзела. І любы калектыў або асобны аўтар можа падаць сваю заяўку з кароткім апісаннем таго, што ён хацеў бы адлюстраваць у сваёй працы".

    ОтветитьУдалить
  3. Мова выкладання матэрыялу ― вось праблема. Надта навукова, дзецям трэба прасцей. У 9 класе, напрыклад, падручнік па беларускай літаратуры напісаны прафесарам. Там філасофія матэрыялізму, напрыклад. Што дзеці разумеюць у 9 класе з гэтай фразы?

    ОтветитьУдалить
  4. Сучасныя дзеці ведаюць вельмі шмат, але гэтыя веды існуюць самі па сабе і нідзе не прымяняюцца. Таму хацелася б, каб школьная праграма была кшталту амерыканскай – з практычным дадаткам да любой тэмы, каб кожнае дзіцё разумела, як гэтыя веды яму спатрэбяцца ў жыцці.

    ОтветитьУдалить
  5. Ці часта даводзіцца ўмешвацца ў аўтарскі тэкст, папраўляць аўтара літаратурнага твора? Там-сям бачу ў практыкаваннях: паводле І.Мележа, І.Навуменкі…

    ОтветитьУдалить
  6. Па беларускай мове ў падручніку ўсё напісана звязаным тэкстам. А палову правілаў можна ж патлумачыць з дапамогай табліц, алгарытмаў. Трэба
    арыентавацца не на студэнтаў, а на школьнікаў XXI стагоддзя.

    ОтветитьУдалить