суббота, 14 ноября 2015 г.

У хуткім часе чакаем у студыі “Дыяблога” пісьменніка Васіля Ткачова

   Аўтар шматлікіх кніг прозы для дзяцей і дарослых, а таксама шэрагу п’ес, па якіх пастаўлены спектаклі ў тэатрах нашай краіны і за яе межамі, на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні адкажа на пытанні: ці ўсё мы робім для таго, каб гучала беларуская мова, каб была з намі штодня? Вядома, у перадачы не абыйдзем увагай новыя творы пісьменніка, а таксама іх стылістычныя і моўныя асаблівасці. Далучайцеся да абмеркавання і пакідайце тут свае пытанні!



4 комментария:

  1. Спачатку працытую вядомае выслоўе: чытаць мастацкі твор у перакладзе — усё роўна што цалавацца праз шкло. Але калі адвабіцца ад агульных разважанняў і зірнуць на справу з больш рэалістычнага пункту гледжання: як сам аўтар ставіцца да твора, які ўжо напісаны на іншай, часам незразумелай самому пісьменніку мове? Што прыносіць пераклад у жыццё аўтара?

    ОтветитьУдалить
  2. Калі гаварыць пра Вашу чытацка-геаграфічную прастору, то чым, якой тэрыторыяй ахопу яна вымяраецца? Раней ужо адна прыналежнасць да рускай мовы дазваляла шукаць чытача на крайні выпадак па ўсёй савецкай прасторы…

    ОтветитьУдалить
  3. Мова – гэта такі інструмент, на якім мы штодня граем «Сабачы вальс», а на ім можна граць Баха. Кожны дзень мы карыстаемся мовай выключна ўтылітарна. Нам трэба, каб нас вельмі хутка і вельмі пэўна зразумелі. А творчасць патрабуе нечага іншага. Каб чытач потым сам дадумваў. Ці не так?

    ОтветитьУдалить
  4. Цікаўлюся фразеалагізмамі. Бываю ў розных мясцовасцях, збіраю іх,
    запісваю. Не маглі б вы, Васіль Юр’евіч, прапанаваць колькі выразаў са сваёй
    радзімы ў маю скарбонку?

    ОтветитьУдалить