понедельник, 9 ноября 2015 г.

10 лістапада “Дыяблог”сустракае вядомага беларускага празаіка Анатоля Зэкава.

Кажуць, вершы — універсальны спосаб навучыць дзяцей роднай мове. Дзякуючы рыфмам, новыя словы запамінаюцца хутчэй, развіваецца фантазія. Аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і дарослых падрыхтаваў да друку вершы не толькі пра літары і словы, але і пра пэўныя правілы беларускай арфаграфіі і граматыкі. У якой ступені яны здольны дапамагчы школьніікам у засваенні лінгвістычнага матэрыялу? Пра гэта і не толькі пагаворым з Анатолем Зэкавым. Далучайцеся да размовы!

3 комментария:

  1. Паважаны Анатоль. Літаратары заўсёды ў працы. Якая тэма вас цікавіць сёння, якую кнігу рыхтуеце? Я лічу, што мову лепш вывучаць па кнігах, якія творы вы б рэкамендавалі дзеля гэтай мэты?
    Дзякуй!

    ОтветитьУдалить
  2. Кажуць, вершы — універсальны спосаб навучыць дзяцей роднай мове.
    Дзякуючы рыфмам, новыя словы запамінаюцца хутчэй, развіваецца фантазія.
    А што вы бачыце на мэце, калі пішаце для дзяцей?

    ОтветитьУдалить
  3. Дарэчы, чаму менавіта вершы і вершы... Мае дзеці любяць гісторыі. Калі ёсць кніжка з малюнкамі - расказаць па-нашаму не складана. Мне здаецца, што проза бадай што больш карысная для развіцця мыслення і праз яе шмат пра што можна даведацца.

    ОтветитьУдалить