Напрыканцы мая рыхтуем перадачу з удзелам намесніка дырэктара гімназіі №10 г.Гомеля, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі Васіленка.
“Агонь запальваецца ад агню… Імкненне вучня да даследавання і адкрыцця – ад творчай іскры настаўніка”, - гэта педагагічнае крэда Наталлі Васіленка. Педагог вышэйшай катэгорыі, кіраўнік “Школы маладога спецыяліста”, фіналіст гарадскога конкурса “Настаўнік года-2010” падзеліцца з гледачамі парадамі, як заахвоціць вучняў беларускай мовай і літаратурай. Дарэчы, разам з Наталляй у студыю завітае і яе вучаніца Паліна Карпава, якая, спадзяемся, дасць свае адказы на моўныя пытанні і паразважае на тэму “Абараняем дзяцей ад мовы, або мову ад дзяцей?”
Шаноўныя, выказвайце вашы думкі ў блогу.
Наталля, а што больш цікавіць вас як педагога: падтрыманне інтарэсу дапытлівых вучняў-прыхільнікаў мовы ці захапленне мовай тых, хто выбірае для сябе іншыя накірункі?
ОтветитьУдалитьЗгадваю час свайго школьнага жыцця. Тады з 30 вучняў чалавекі 3-4 не вывучалі беларускую мову і літаратуру. Дарэчы ці можна сёння па просьбе бацькоў вызваліць школьніка ад вывучэння пэўнага прадмета?
ОтветитьУдалить