воскресенье, 12 апреля 2015 г.

Рыхтуемся да новых запісаў! Хутка сустракаем у студыі Андрэя Скідана.

Андрэй Скідан - краязнавец, мастак, гісторык. Знаўца і абаронца драўлянай архітэктуры. Працуе ў Веткаўскім музеі стараабрадства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава У 90-я ўдзельнічаў у самвыдатаўскім праекце “Аксамітны жах”, які спецыялізаваўся на вывучэнні гомельскіх цмокаў і народнай культуры.
Свае пытанні Андрэю Скідану пакідайце тут.

10 комментариев:

  1. Мне цікава, сёння на вёсцы выкарыстоўваюць замовы на беларускай мове. Калі так, тады прывядзіце іх прыклад і акрэсліце якія тэмы пераважаюць?

    ОтветитьУдалить
  2. Як лічыце, вытокі беларускай літаратурнай мовы ў народных гаворках ці ўсё ж такі, прызнацца, беларуская мова – гэта вынік працы пісьменнікаў?

    ОтветитьУдалить
  3. Наколькі вядома, у беларускай ткацкай традыцыі арнамент рушнікоў афармляецца ў бела-шэра-чырвонай палітры. У сеціве прайшла чутка, што знайшлі чорныя рушнікі. Гэта праўда? Патлумачце.

    ОтветитьУдалить
  4. Кажуць на Гомельшчыне раней цмокі жылі. Васіліскамі іх яшчэ называлі. Нават называюць Гомельшчыну краінай цмокаў. Ці не міф гісторыкаў гэта? Раскажыце падрабязней.

    ОтветитьУдалить
  5. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  6. Кажуць, што Гомель самы русіфікаваны горад на Беларусі. Тады няма сэнсу гаварыць пра натуральнае карыстанне беларускай мовай. Чым гэта патлумачыць?

    ОтветитьУдалить

  7. Як ставіцеся да вывучэння беларускай мовы праз народную творчасць. Там жа няма чыстай беларускай мовы. Фальклор – гэта прымесь розных гаворак. Ці магчыма вынайсці “моўную гармонію” карыстання менавіта беларускай мовы?

    ОтветитьУдалить
  8. Беларускай мовай валодаць не значыць ёй карыстацца. Так можна сказаць пра вас беларусаў. Не цэніце таго, што маеце. Нават пытанне не трэба ставіць наконт моўнага ўжывання. Каму трэба, той гаворыць і шукае адпаведных носьбітаў. А хто не хоча, той выдумляе ўсялякія межы і забабоны сам сабе. Размаўляць трэба як душа патрабуе. Мова – справа індывідуальная, якая плаўна перарастае ў калектыўнае маўленне. Якога правіла трымаецеся вы? Валодаеце мовай ці карыстаецеся?

    ОтветитьУдалить
  9. Здравствуйте. Мой видеовопрос смотрите здесь: https://plus.google.com/u/0/104711043413505181807/posts/bj8pVKS9evo?pid=6137162444805837810&oid=104711043413505181807. Спасибо.

    ОтветитьУдалить
  10. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, а наша мова як была для шырокага кола незапатрабаванай, такой і застаецца. У чым справа, як думаеце?

    ОтветитьУдалить