Рыхтуемся да запісу “Дыяблога” з удзелам доктара філалагічных навук, прафесарам кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Вольгай Ляшчынскай.
Вольга Аляксееўна - спецыяліст у галіне дэрываталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, тэрміналогіі, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвапаэтыкі, культуры маўлення і стылістыкі. Аўтар больш за 300 работ па розных галінах беларускага мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Сярод іх дзесяткі навуковых артыкулаў, надрукаваных у часопісах са спіса ВАКа ў Беларусі і за яе межамі, 5 манаграфій.
У мяне маленькі сынок. Хутка ісці ў школку. Я сама вучылася ў рускамоўнай школе, але ведаю, што вялікай розніцы ці руская ці беларуская школа няма. Чаму так? Што ў нас няма прафесійных педагогаў?
ОтветитьУдалитьУ мове ёсць такія словы, якія маюць некалькі значэнняў. Да прыкладу машыністка. Скажам: машыністка пішучай машынкі. Але ж чаму па-беларуску нельга сказаць “машыністка поезда”? Не разумею, калі ласка, патлумачце.
ОтветитьУдалитьАдкажыце на маё пытанне. Яно тут : https://plus.google.com/u/0/100696335055230200166/posts/43MrLFrjTpU?pid=6137187338822620370&oid=100696335055230200166. Дзякуй.
ОтветитьУдалитьУ меня такой вопрос: https://plus.google.com/u/0/112506047514917523802/posts/PfCweNeyi1c?pid=6137189632996397106&oid=112506047514917523802. Спасибо.
ОтветитьУдалитьМяне цікавіць этымалогія вядомага фразеалагізма “шыта белымі ніткамі”. Адкуль ён пайшоў, што абазначае і чаму менавіта белымі ніткамі, а не скажам чырвонымі? Дзякуй.
ОтветитьУдалитьГлядзіце маё відэапытанне: https://plus.google.com/u/0/106412817161330497371/posts/N81fSLwHJzg?pid=6137198410885932098&oid=106412817161330497371. Дзякуй за адказ.
ОтветитьУдалитьЯкім быў актыўны слоўнік сярэднестатыстычнага грамадзяніна часоў Янкі Купалы? Ці можна той перыяд назваць узорным у выкарыстанні беларускай мовы?
ОтветитьУдалитьШто за стэрэатыпы ў вас? Як пра узор гаварыць, дык адразу толькі і чуеш – Купала, Колас. Тыя часы даўно прайшлі, а мы ўсё пра старое. Сёння з’яўляюцца новыя аўтары не менш таленавітыя, а ўвага не тая. Як, на вашу думку, прывучыць беларусаў да новых узораў у той жа мове і літаратуры?
ОтветитьУдалить