понедельник, 2 марта 2015 г.

Сустракаем у “Дыяблогу” Івана Штэйнера.

Які статус беларускай мовы сёння? Што робяць самі навукоўцы дзеля таго, каб папулярызаваць беларускую мову ў грамадстве? І што чытаць беларусу, каб адчуць асалоду ад беларускага слова? На гэтыя і іншыя пытанні ў “Дыяблогу” адкажа прафесар беларускай філалогіі, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі Іван Штэйнер.
Пакідайце тут свае пытанні Івану Штэйнеру.

14 комментариев:

  1. Іван Фёдаравіч, як жывецца і працуецца ў Гомелі спецыялістам беларускай мовы? Тут жа на вуліцы людзей, якія б размаўлялі на роднай мове, не знойдзеш. Хіба што ў сацыяльных сетках і суполках…

    ОтветитьУдалить
  2. Вы маеце магчымасць адсочваць сітуацыю з мовай па сваіх студэнтах. Які ўзровень валодання мовай сёння? Ці сапраўды ў 1990-е гады студэнты пратэставалі супраць выкладання на беларускай мове, а сёння самі просяць, каб лекцыі чыталіся па-беларуску?

    ОтветитьУдалить
  3. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  4. Вельмі хочу гаварыць па-беларуску. У першую чаргу - для сябе. Каб адчуваць сябе беларусам, ведаць нешта аб сваіх каранях, аб сваёй краіне. Мова - частачка наша, наш генетычны код. З чаго пачынаць перш усяго?

    ОтветитьУдалить
  5. Глядзіце маё відэапытанне тут: https://plus.google.com/u/0/111482545356648420489/posts/CUqt4PLnf9L?pid=6121635767986477842&oid=111482545356648420489

    ОтветитьУдалить
  6. Вот вы всё пра мову да пра мову… А перед кем нам выделяться языком? Перед соотечественниками, которые разговаривают на русском?

    ОтветитьУдалить
  7. Філфак ГДУ я скончыла 10 гадоў таму, аднак лекцыі Ивана Штэйнера памятаю, як сёння - цікавыя, займальныя, інфармацыйна насычаныя, падчас з гумарам. Дзякуй яму за лёгкую падачу складанага матэрыялу, за тое, што ўмее зацікавіць студэнтаў сваім прадметам… Часта бачу Івана Фёдаравіча недалёка ад ГДУ. Ён ідзе і нешта напявае. Мяне заўсёды цікавіць, якія песні спявае Іван Штэйнер? На рускай ці на беларускай мове?

    ОтветитьУдалить
  8. Хачу задаць сваё пытанне па відэа. Глядзіце і адкажыце, калі ласка: https://plus.google.com/u/0/105761046904759715423/posts/c3FrMhxnB3N?pid=6121647294312542338&oid=105761046904759715423.

    ОтветитьУдалить
  9. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  10. Вот вы всё пра мову да пра мову… А перед кем нам выделяться языком? Перед соотечественниками, которые разговаривают на русском?

    ОтветитьУдалить
  11. Разумею, вы не гісторык мовы, аднак… Як вы адносіцеся да меркавання, што беларуская мова зусім не славянская?

    ОтветитьУдалить
  12. У настаўнікі моладзь ісці не хоча. Разлічваючы зрабіць спецыяльнасць «беларуская мова і літаратура» больш прываблівай, ва ўніверсітэтах дадаюць да яе ангельскую мову. Гэта дапамагае?

    ОтветитьУдалить
  13. Што параіце чытаць непадрыхтаванаму чытачу, каб пасля першай прачытанай беларускай кнігі, ён звярнуўся і да другой?

    ОтветитьУдалить
  14. А мне цікава, чаму Іван Фёдаравіч выбраў менавіта п’есы? Ці тэатр прапанаваў Штэйнеру напісаць п’есу?

    ОтветитьУдалить