воскресенье, 6 декабря 2015 г.

Чаму беларусы так гавораць?


Ногі дзярэ, а боты на кійку нясе

    Засцянковай шляхты ў Беларусі было шмат. Некалі заможная, яна ў XIX стагодздзі, вельмі збяднела і часта не адрознівалася ад сялян – такая ж бядота, такая ж адзежа, амаль такія ж звычаі. Але засцянковы шляхцюк ўсё ж памятаў, што ён не роўня простым мужыкам, задзіраў перад імі нос, а вадзіўся толькі з такімі ж, як ён сам, “шляхтунамі”. Будзённая адзежа засцянковага шляхціча – тая ж сялянская: світка ды лапці. Толькі ў святы шляхцюк апранаў танчэйшай работы сурдут, надзяваў шапку ці брыль замест магеркі і абуваў боты. Вось тэпае такі шляхцюк у нядзельку ў касцёл або на вечарынку. Ботаў шкода – каб не стапталіся, нясе на кійку, шкода і сурдута – нясе яго пад пахаю. А мужыку смех адзін з такой ганарлівасці: ногі дзярэ, а боты на кійку нясе.

Так – не так, няхай з бусла будзе рак

    Гэтая прыказка шырока бытуе ў Заходняй Беларусі і ажывае падчас гарачых і марных спрэчак, калі немагчыма кагось у нечым пераканаць. Гэта знак беларускай талеранцыі або так званай згоды. Беларусы ўвогуле не любяць спрачацца. Дзеля гэтага яны гатовыя дапусціць і якую мэтамарфозу: белае ператвараецца ў чорнае, бусел у рака. Прыгадваецца аналогія нашага выразу “так – не так, няхай з бусла будзе рак” з суседскімі: “хоть горшком назови, только в печь не ставь”; “так ли, не так ли, - сунь себе в нос пакли”. Так кажуць расіяне. Аднак, такой талеранцыі, як у беларусаў, пэўна, у іншых народаў і не знойдзеш: “так – не так, няхай з бусла будзе рак”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий