вторник, 4 августа 2015 г.

Пра спецыфіку беларускіх імёнаў і назваў у “Дыяблогу” з Васілём Шурам

Слова, якім карыстаецца чалавек штодзень, называюць жывым словам. Найперш гэта імя, прозвішча, назва мясціны, дзе чалавек нарадзіўся і праводзіць большую частку свайго жыцця. Гэтыя імёны паўтараюцца дзень пры дні, не радзей, чым дзеясловы загаднага ладу. Без іх, каб і хацеў, не абыдзешся. Праз іх ляжыць шлях да спазнання малой радзімы, сям’і, сябе. Праз іх і вялікая радзіма спазнаецца глыбей. Гэта думкі доктара філалагічных навук, прафесара Васіля Шура, якога “Дыяблог пра мову” у хуткім часе запросіць у студыю.

7 комментариев:

  1. У кожнага народа дзецям даюць імёны на роднай мове, традыцыйныя, звычныя. Якая ж у нас існуе традыцыя? Ці склалася ў беларусаў на працягу шматвяковай гісторыі свая адметная сістэма імёнаў і прозвішчаў.

    ОтветитьУдалить
  2. Чула, што імёны Вера, Надзея, Любоў – пераклад з латыні. А вось імя Сафія пакінута без перакладу? Чаму?

    ОтветитьУдалить
  3. Добры дзень, пан Васіль! Давялося неяк прачытаць у разумнай кніжцы, што з дапамогай гучання ўласных імёнаў ў мастацкім тэксце аўтар павышае сэнсавы і эмацыйны змест твора. Ці падтрымліваеце вы такую думку?

    ОтветитьУдалить
  4. Сябры, падкажыце, якія кніжкі з матэрыялам па беларускай тапаніміцы сёння можна знайсці?

    ОтветитьУдалить
  5. Адкажыце і на такое пытанне, якое ляжыць тут: https://plus.google.com/105761046904759715423/posts/F6WscJVeWju?hl=ru&pid=6181314910140848226&oid=105761046904759715423. Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  6. Наступнае пытанне тут: https://plus.google.com/105761046904759715423/posts/aednhheZ3Et?hl=ru&pid=6181316129183109570&oid=105761046904759715423. Дзякуй.

    ОтветитьУдалить
  7. Відэа пытанне ад Святланы: https://plus.google.com/105761046904759715423/posts/eE31hAzsiLg?hl=ru&pid=6181318166360414306&oid=105761046904759715423. Дзякуй.

    ОтветитьУдалить