среда, 11 марта 2015 г.

Рыхтуем перадачу “Дыяблог пра мову” разам! Госць студыі – Рыгор Серыкаў.

Шаноўныя, пра паходжанне беларускай мовы, гісторыю яе развіцця і прычыны заняпаду спытайце ў гісторыка мовы, выкладчыка гістарычнай граматыкі і польскай мовы. У хуткім часе адбудзецца запіс перадачы з удзелам Рыгора Серыкава – намесніка дэкана завочнага факультэта ГДУ ім.Ф.Скарыны, кандыдата філалагічных наук, дацэнта.
Пакідайце тут свае пытанні Рыгору Серыкаву!

6 комментариев:

  1. Добры дзень, пан Рыгор! Назавіце найбольш пашыраныя агульнаславянскія карані, якія сустракаюцца ў роднасных мовах. Мяне цікавяць неаднатыпныя карані, а не словы тыпу: маці, бацька.

    ОтветитьУдалить
  2. Ёсць пытанне наконт унармавання беларускай мовы. Вядома было некалькі палажэнняў пра змены ў правапісе беларускай мовы, якія і па сёння зблытваюць, напрыклад з літарай я: дзесятка/дзясятка. І калі ў гэтым выпадку больш-менш зразумела, то для мяне пытаннем застаецца пункт з канцавымі. Напрыклад, адкуль узяўся правапіс канцавога -ар у слове лідар? Чаму не лідэр, так жа ўспрымальней на слых? Патлумачце, калі ласка.

    ОтветитьУдалить
  3. Даўно скончыў універсітэт, але мяне і па сёння цікавяць пытанні пра мову. Вас,Рыгор, ведаю ў якасці выкладчыка маёй дачкі, яна вучыцца на філалагічным. Польская мова ёй чамусьці цяжка даецца. Можа б вы падавалі курс у параўнанні з беларускай мовай, як блізкай да польскай. Мне цікава, наколькі яны паміж сабой блізкія і якая мова старэйшая?

    ОтветитьУдалить
  4. Ад каго вы пачулі беларускую гаворку і якім было Ваша першае беларускае слова? Якая яна - беларускасць Рыгора Серыкава? Дзякуй вялікі!

    ОтветитьУдалить
  5. Я не филолог, однако мне интересно, осталось ли, что-нибудь от былых славянских -ять-, -ер- в белорусском правописании, без учёта твёрдого и мяккого знаков?

    ОтветитьУдалить
  6. Як можна ахарактарызаваць сённяшні стан беларускай мовы? Гэта час заняпаду, або росквіту? Расскажыце пра моўныя тэндэнцыі, за якімі сёння можа прасачыць кожны карыстальнік?

    ОтветитьУдалить