среда, 11 марта 2015 г.

Чакаем у “Дыяблогу пра мову” Яўгена Малікава.


Пра чароўны культурны і моўны скарб, пакінуты нашымі продкамі, пра фанетычныя асаблівасці, што надаюць незвычайныя рысы беларускай мове, міфы і загадкі беларускай гісторыі пагаворым з Яўгенам Малікавым – заўзятым краязнаўцам. Беларуская мова зацікавіла  Яўгена Раманавіча ў юнацтве, тады ж прыйшло захапленне і драўляным дойлідствам Пасожжа і Падняпроўя. 
Пакідайце тут свае пытанні Яўгену Малікаву - намесніку  дэкана факультэта “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, кандыдату мастацтвазнаўства.

5 комментариев:

  1. Все мы знаем про русские валенки, баранки, хустки - символические предметы Руси, а есть ли этакие у белорусов?

    ОтветитьУдалить
  2. З якімі цяжкасцямі сустракаецеся пры выкладанні па-беларуску ва ўніверсітэце? Усё ж такі стаўленне да беларускай гаворкі неадназначнае, не уся моладзь апантана да яе. Скажам: напалову. Як размаўляеце з тымі, хто, мякка кажучы, не прымае беларускую мову? Што расказваеце, ці ўдаецца схіліць на "беларускі бок"?

    ОтветитьУдалить
  3. Будзем шчырымі, самі беларусы не на дзясятачку ведаюць свае родныя вобразы, гісторыю, культуру. А мова ж развіваецца, становіцца складнікам культуры. Вось так і атрымоўваецца, з няведаннем, ды яшчэ патрабуем нечага. А вядома, культура мае гісторыю, а калі ж самі носьбіты не будуць ведаць гісторыі, мовы, тады як будзе стварацца сама культуа? Якой бачыце беларускую мову, яе культуру зносін у будучым?

    ОтветитьУдалить
  4. Адкуль бярэцца гэтая ўсім вядомая беларуская мілагучнасць? Што ў беларускай фанетыцы такога адметнага ў параўнанні з іншымі мовамі?

    ОтветитьУдалить
  5. Расскажыце падрабязней пра свае "падарожжы па могілках", што вы там робіце? Навошта праводзіце такія экскурсіі? Не размаўляеце ж вы там?

    ОтветитьУдалить