вторник, 16 декабря 2014 г.

Хутка ў “Дыяблогу пра мову” лінгвіст Анатоль Верабей.

Колькі часу патрэбна для замацавання ў мове новых нормаў? Што такое “культ слова” і якім чынам эстэтыка мовы садзейнічае развіццю гарманічнай асобы? Пра гэта і не толькі раскажа кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Анатоль Леанідавіч Верабей.
Вашы думкі і пытанні, шаноўныя, будуць дарэчы!

9 комментариев:

  1. Цікава, а хто зрабіў першы мастацкі пераклад на беларускай мове?

    ОтветитьУдалить
  2. Палякі лічаць Адама Міцкевіча польскім пісьменнікам, беларусы – беларускім. Дзе праўда?

    ОтветитьУдалить
  3. Даводзілася вам карыстацца аўтаматычным перакладам? І як увогуле ставіцеся да такога перакладу?

    ОтветитьУдалить
  4. Эксперыменты ў літаратуры развіваюць літаратуразнаўства ў цэлым або перашкаджаюць яго натуральнаму развіццю? Усё ж самае лепшае даўно напісана. Сённяшнія новатворы – пераробка. Што скажыце?

    ОтветитьУдалить
  5. Шаўлякова, Кісліцына – вядомыя жанчыны-крытыкі. Прачытаў іх, спадабалася, але шмат суб’ектывізму. А як вы ставіцеся да беларускай жаночай крытыкі?

    ОтветитьУдалить
  6. Пытаюся як у даследчыка творчасці Караткевіча, ці ўдалося пісьменніку ўвасобіць нацыянальны беларускі характар у адным з герояў яго твораў?

    ОтветитьУдалить
  7. Як У. Караткевіч пачаў размаўляць па-беларуску? Напэўна спачатку яго мова, як і ўсіх астатніх людзей, таксама была дялектнай?

    ОтветитьУдалить
  8. Добры дзень! Маё пытанне на відэа https://drive.google.com/file/d/0B9zh1WXzR1z7Q3p1TldqZU5saHc/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить