суббота, 14 ноября 2015 г.

“Дыяблог” рыхтуецца да сустрэчы з даследчыцай творчасці У.Караткевіча Вольгай Шынкарэнка



     Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года. У гонар 85-годдзя паўсюдна ў краіне праходзяць вечарыны, ставяцца спектаклі, ладзяцца імпрэзы, прысвечаныя беларускаму рамантыку.
     “Дыяблог пра мову” запрашае гледачоў разам успомніць Уладзіміра Караткевіча. А расказаць пра стылістычныя асаблівасці і мову яго твораў прапануем даследчыцы творчасці У.Караткевіча, доктару філалагічных навук, прафесару Вользе Шынкарэнка. Далучайцеся да абмеркавання і пакідайце тут свае пытанні!

4 комментария:

  1. Здаецца, што многія прыйшлі да беларускай мовы, менавіта, дзякуючы таму, што зацікавіліся творчасцю Ўладзіміра Караткевіча.
    "Чорны замак Альшанскі", "Дзікае паляванее караля Стаха" - есць штосьці містычнае ў гэтых творах! Ці можна называць Караткевіча фантастам свайго часу? Мабыць, калі б ен пісаў у нашыя дні, гэтыя кнігі былі б бэстсэллерамі?
    І яшчэ, ведаю што "Чорны замак Альшанскі" быў выдадзены на некалькіх мовах, у тым ліку і на англійскай. Ці есць лі поспех у гэтых твораў за мяжою?
    Дзякуй

    ОтветитьУдалить
  2. Пытаюся як у даследчыка творчасці Караткевіча. Ці ўдалося пісьменніку ўвасобіць нацыянальны беларускі характар у адным з герояў яго твораў?

    ОтветитьУдалить
  3. Ці можна па раманах Караткевіча вывучаць беларускую мову і гісторыю?

    ОтветитьУдалить
  4. Усім вядомая фраза Караткевіча “быў, ёсць, буду”. Ці можна сказаць, што пісьменнік развіваў эгацэнтрычны пачатак у беларускай літаратуры?
    Дзякуй.

    ОтветитьУдалить