суббота, 14 ноября 2015 г.

Беларуская мова і алімпіядны рух. У студыі “Дыяблога” вітаем Дзмітрыя Доўгаля

      
Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры штогод сустракае таленавітых юных знаўцаў роднага слова, большасць з якіх можна з поўным правам назваць філолагамі- даследчыкамі. 
   Што паказвае практыка: якая падрыхтоўка дазваляе школьнікам асэнсаваць складаныя моўныя з’явы, дакрануцца да таямніц нараджэння думкі, апранутай у слова, усвядоміць сябе неад’емнай часткай нацыянальнай культурнай прасторы? 
  Пра гэта пагаворым са старшым выкладчыкам кафедры беларускай і рускай моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова Дзмітрыем Доўгалем, які не адзін год рыхтуе школьнікаў Магілёўшчыны да рэспубліканскай алімпіяды па мове.

3 комментария:

  1. С 2010 года действуют новые правила белорусской орфографии. Скажите, дети успешно их усваивают? И пишем ли мы по-белорусски ЛЯГЕНДА, СЯКУНДА? А ГЯРОЙ?

    ОтветитьУдалить
  2. Калі і як прыйшло разуменне таго, што нестандартны падыход да падачы матэрыялу на ўроку паляпшае працэс яго засваення вучнямі?

    ОтветитьУдалить
  3. На мой погляд, самыя цяжкія заданні па фразеалогіі. Наўрад хто з вучняў сходу адкажа, што значыць “за дзедам шведам”, “у свіныя галасы” і “гады ў рады”. Хоць у школе не адзін раз пра гэта гаварылі…

    ОтветитьУдалить