вторник, 16 декабря 2014 г.

Хутка “Дыяблог пра мову” запросіць на запіс Алесю Сівохіну.

Ці лёгка беларусы адгукаюцца на творчыя “прапановы”? Ці сапраўды  пачуцці больш дакладна выражаюцца менавіта на беларускай мове?   А яшчэ беларускія традыцыі святкавання Калядаў. Пра гэта і не толькі ў гутарцы з Алесяй Сівохінай - мастацкім кіраўніком народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова". Тэатр “Жывое слова” – адзіны студэнцкі калектыў Беларусі, які працуе выключна на роднай мове. Шаноўныя, выказвайце вашы думкі, задавайце пытанні ў блогу.

12 комментариев:

  1. Ці міф гэта, што можна самавыявіцца на сцэне з дапамогай беларускай мовы? Шырокаму ж гледачу больш зразумела рускамоўная падача. Як вы лічыце? Ці не застаецца акцёр у такім выпадку “недазразумелым”?

    ОтветитьУдалить
  2. Адкажыце, вы адаптуеце іншамоўныя п’есы на беларускі манер? Гэта чысты пераклад тэксту або творчы?

    ОтветитьУдалить
  3. Здаецца сёння тэатр не такі распаўсюджанны, лідэрства за інфармацыйнымі сродкамі. Тэатральны спектакль цікавіць сваёй статычнасцю. Не паўтаральны адзін і той жа спектакль. Што вы думаеце пра гэта?

    ОтветитьУдалить
  4. Вершы Р. Барадуліна пакуль не могуць вартасна перакласці замежныя аўтары. Гэта гаворыць пра геніяльнасць паэта ці адметнасці беларускай мовы?

    ОтветитьУдалить
  5. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  6. Языковеды прошлых веков писали: язык – деятельность духа и отражение культуры народа. При этом они отмечали, что язык содержит в себе не только физический, но и психический компонент, и тем самым принадлежит индивидууму. Являясь условием общения и регулируя деятельность человека, язык ограничивает познание мира и делает невозможным полное понимание другого человека. Что вы думаеце?

    ОтветитьУдалить
  7. Добры дзень! Якія адметнасці мае беларуская літаратура?

    ОтветитьУдалить
  8. Якімі былі Вашы першыя крокі на шляху да мовы? Ведаю, што вучыліся на псіхолага. Як пераадолець бар’ер і пачаць размаўляць на вуліцы. Пакуль маўляю толькі ў душы сам з сабою.

    ОтветитьУдалить
  9. Калі б Вы вярнуліся да працы псіхолага, на якой мове бы размаўлялі б са сваімі кліентамі

    ОтветитьУдалить
  10. Калі за аснову пастановак пакладзены творы замежных аўтараў, пры напісанні сцэнараў карыстаецеся гатовымі перакладамі ці самі гэту працу выконваеце?

    ОтветитьУдалить
  11. Ці можна пры дапамозе псіхалагічных прыёмаў, напрыклад, надання, дамагчыся таго, каб людзі пачалі размаўляць па-беларуску?

    ОтветитьУдалить
  12. Я запісала сваё пытанне на мабільны. https://drive.google.com/file/d/0Bx9JEmUeKIHudTJLdTE1SWsxWHM/view?usp=sharing

    ОтветитьУдалить